18 траўня 2024, Субота, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» часова будзе аблятаць Іран ды Ірак

«Белавія» часова будзе аблятаць Іран ды Ірак
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Гэта звязана з ракетным ударам Тэгерана па аб'ектах ЗША.

Адзіны кірунак, пры якім самалёты авіякампаніі «Белавія» праходзяць над тэрыторыяй Ірана і Ірака, - Менск - Дубай. Гэта чартарны рэйс, самалёт лётае раз на тыдзень. Наступны рэйс запланаваны на 10 студзеня. І нашы самалёты часова будуць аблятаць і Іран ды Ірак, паведамілі tut.by у авіякампаніі «Белавія».

Некаторыя краіны папярэдзілі свае авіякампаніі пра магчымую небяспеку палётаў над Іранам ды Іракам. Як паведамляюць РІА «Нововсти», рэкамендацыі не выкарыстоўваць паветраную прастору над Іранам, Іракам, Персідскім і Аманскім затокамі для палётаў цывільных паветраных суднаў Расеі распаўсюдзіла Расавіяцыя. Таксама палёты над Іранам ды Іракам прыпынілі Air France, Lufthansa, «Сінгапурскія авіялініі», аўстралійская Qantas, China Airlines і Malaysia Airlines, Air Canada.

Нагадаем, украінскі самалёт з 167 пасажырамі і 9 чальцамі экіпажу на борце 8 студзеня ўпаў ля тэгеранскага аэрапорта. Лайнер ляцеў з Тэгерана ў Кіеў, ацалелых няма. У самалёце ляцелі грамадзяне Ірана, Канады, Украіны, Швэцыі, Афганістана, Нямеччыны і Вялікабрытаніі. Беларусаў у самалёце не было. МАУ часова прыпыніла свае рэйсы ў Тэгеран, паведамляецца на старонцы авіякампаніі ў Facebook.

Іранскія ўлады заявілі, што прычынай катастрофы стала тэхнічная няспраўнасць. Пасольства Украіны ў Іране на сваім сайце паведаміла, што прычыны катастрофы цяпер вывучае камісія і ўсялякія заявы пра тое, чаму гэта адбылося, не маюць афіцыйнага характару.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках