18 траўня 2024, Субота, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Катастрофа ўкраінскага самалёта ў Іране: што вядома

Катастрофа ўкраінскага самалёта ў Іране: што вядома
Фота: Ali Mohammadi/Bloomberg/Getty Images

Ёсць некалькі версій катастрофы.

Самалёт авіякампаніі "Міжнародныя авіялініі Украіны" (МАУ), які выконваў рэйс PS752 маршрутам Тэгеран-Кіеў, (пацярпеў катастрофу праз некалькі хвілін пасля вылету. На борце знаходзіліся 176 пасажыраў і чальцы экіпажу, усе яны загінулі, паведамляе BBC.

Лайнер узляцеў з аэрапорта імя Імама Хамейні ў Тэгеране блізу сёмай раніцы паводле мясцовага часу і ўпаў з вышыні прыкладна 2400 метраў у поле на паўднёвы захад ад Тэгерана.

Сярод ахвяр, паводле інфармацыі МЗС Украіны, грамадзяне сямі краін. Гэта 82 грамадзяніны Ірана, 63 канадцы, 11 украінцаў, уключаючы ўвесь экіпаж, дзесяць грамадзян Швэцыі, чацвёра - Афганістана, трое - Брытаніі і трое грамадзян Нямеччыны.

Паводле слоў прэм'ер-міністра Украіны Аляксея Ганчарука, яшчэ два чалавекі, якія зарэгістраваліся на рэйс, не селі ў самалёт. Кіраўнік украінскага ўрада не паведаміў, грамадзянамі якіх краін яны з'яўляюцца, але адзначыў, што гэтая інфармацыя ў Кіева ёсць.

На месцы катастрофы працуюць ратавальнікі. Кіраўнік іранскага аддзялення "Чырвонага крыжа" ў інтэрв'ю заявіў, што выжыць у такой катастрофе немагчыма.

Рэйсы "Міжнародных авіяліній Украіны" з Кіева ў Тэгеран скасаваныя, заявілі ў авіякампаніі.

Пасля катастрофы некалькі міжнародных авіякампаній таксама заявілі, што прыпыняюць палёты над Іранам. Такія заявы зрабілі Singapore Airlines, Qantas, China Southern Airlines, Lufthansa and Malaysia Airlines. Некалькі авіякампаній у сераду скасавалі рэйсы на Блізкі Усход.

Fatemeh Bahrami/Getty Images

Самалёт

Лайнер, які разбіўся - Boeing 737-800 NG (рэгістрацыйны нумар - UR-PSR, серыйны - 38124) - здзейсніў першы палёт 21 чэрвеня 2016 года.

"Боінгу" было ўсяго 3,5 года. "Міжнародныя авіялініі Украіны" - першая авіякампанія, якая эксплуатавала самалёт: борт быў выраблены ў 2016 годзе і дастаўлены на Украіну наўпрост з завода канцэрна.

Лайнер быў абсталяваны двума рухавікамі CFM56 вытворчасці канцэрна CFM International. Ён быў разлічаны на перавозку да 186 пасажыраў у аднакласнай кампаноўцы. У Тэгеран борт апошнім часам лётаў рэгулярна.

Reuters

Са сцвярджэння авіякампаніі, апошняе планавае тэхнічнае абслугоўванне самалёт прайшоў 6 студзеня 2020 года - усяго за два дні да катакстрофы. У МАУ кажуць, што на момант вылету самалёт быў цалкам спраўны.

Таксама ні пасля прызямлення ў Тэгеране, ні перад зваротным вылетам экіпаж нк паведамляў ні пра якія праблемы, сцвярджае тэхнічны дырэктар авіякампаніі Аляксандр Шафіеў.

Прэзідэнт МАУ Яўген Дыхнэ сказаў журналістам: "Гэта быў адзін з найлепшых нашых самалётаў з выдатным, надзейным экіпажам".

Паркі авіякампаній ва ўсім свеце налічваюць некалькі тысяч лайнераў Boeing 737-800, якія ўжо наляталі дзясяткі мільёнаў гадзін, сказаў журналістам авіяцыйны аналітыкі Тод Керціс. За ўвесь час эксплуатацыі гэтыя самалёты гінулі ўсяго дзесяць разоў, уключаючы цяперашнюю катастрофу ў Тэгеране, дадаў ён.

Экіпаж

Пры выкананні рэйса ў самалёце быў, як сказалі ў МАУ, узмоцнены экіпаж. Камандзір паветранага судна Уладзімір Гапоненка да таго моманту налётаў 11,6 тысяч гадзін, з іх 5,5 тысяч - камандзірам. Практычна ўвесь час ён лётаў менавіта на Боінг-737.

Лётчык-інструктар Аляксей Навумкін налётаў 12 тысяч гадзін, з іх 6,6 - камандзірскія. Менавіта Навумкін быў у самалёце для ўзмацнення экіпажа. Другі пілот Сяргей Хаменка налётаў 7,6 тысяч гадзін.

Пералёт з Тэгерана ў Кіеў у сярэднім доўжыцца крыху больш за чатыры гадзіны.

Рэйс

Са звестак сайта Flightradar24, самалёт вылецеў з Тэгерана а 06:38 паводле мясцовага часу. Боінг набраў вышыню 2,4 тысячы метраў і знік з радараў усяго праз некалькі хвілін пасля ўзлёту.

Са звестак сэрвісу FlightAware, бачнасць у аэрапорце Тэгерана ў момант катастрофы ацэньвалася як нармальная і складала мінімум 10 кіламетраў.

Схема

Да гэтага моманту абедзве "чорныя скрыні" самалёта выяўленыя, паведамляе агенцтва ФАРС. Адзін з бартавых самапісцаў у добрым стане.

Версіі

На гэты момант немагчыма адназначна сказаць, што стала прычынай катастрофы самалёта. Прадстаўнікі розных структур высоўваюць розныя версіі, а інтэрнэт не стамляецца паўтараць, што катастрофа адбылася на фоне сур'ёзнай напружанасці ў рэгіёне: гэтай жа ноччу Іран нанёс авіяўдар па вайсковых базах ЗША ў Іраку.

Абмеркаванні гэтай версіі пачаліся пасля таго, як Ярданскае выданне Al-Hadath выказала здагадку, што Боінг маглі выпадкова збіць іранскай ракетай.

Транспартны аглядальнік Том Барыдж адзначае, што сігнал з самалёта перастаў паступаць да яго падзення, яшчэ на вышыні 2400 метраў. "Гэта незвычайна і наводзіць на думкі, што на борце штосьці адбылося", - піша ён.

Расейскі авіяцыйны эксперт Юрый Сытнік мяркуе, што прычына наўрад ці магла быць у "складанасці" аэрапорта Тэгерана для пасадкі.

"Сам Тэгеран знаходзіцца ў перадгор'ях, размешчаны ў даліне, аточанай гарамі, таму для лётчыкаў, якія не маюць досведу заходу (і выхаду) у гарах, гэты аэрапорт можа быць цяжкі. Але ўсё схемы разлічаны з такой ступенню бяспекі, што калі іх выконваць, нічога не адбудзецца. Гэты выпадак не пра складаны аэрапорт і не пра схему выхаду - ёсць значна больш складаныя аэрапорты", - сказаў экспэрт у гутарцы з журналістамі.

Улады Украіны спачатку цалкам выключалі магчымасць тэракту ці ракетнай атакі - паведамленне пра гэта з'явілася ў "Фэйсбуку" пасольства Украіны ў Тэгеране. Але неўзабаве гэта паведамленне было выдаленае.

Пасля гэтага прэм'ер-міністр Украіны Аляксей Ганчарук заявіў, што да высвятлення прычын катастрофы ўсе палёты ўкраінскіх авіякампаній над Іранам будуць прыпыненыя.

"Як толькі прычыны будуць высветленыя, пастанова, вядома, будзе перагледжаная", - сказаў ён.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі загадаў стварыць следчую камісію, якая павінна адпрацаваць усе магчымыя версіі. Ён перапыніў візіт у Аман і вылецеў у Кіеў.

"Даў даручэнне Генеральнаму пракурора распачаць крымінальную вытворчасць што да катастрофы самалёта МАУ ў Тэгеране. Павінна быць створана следчая камісія з прадстаўнікоў сілавых і профільных ведамстваў, адказных за цывільную авіяцыю", - напісаў прэзідэнт Украіны ў "Фэйсбуку".

Версія МАУ не сфармуляваная канкрэтна. Прадстаўнікі авіякампаніі на брыфінгу заявілі, што самалёт быў спраўны, і МАУ не мяркуе, што такі дасведчаны экіпаж мог памыліцца.

Версія уладаў Ірана - узгаранне рухавікоў. Іран мяркуе, што прычынай трагедыі стала тэхнічная праблема. Загадзя не прымаючы версію нейкага вонкавага ўздзеяння, прэс-сакратар міністэрства дарог і гарадскога развіцця (таксама адказвае за грамадзянскую авіяцыю) Ірана Касім Нізамі сказаў: "Калі б надзвычайнае здарэнне было выклікана ракетай, самалёт выбухнуў бы ў небе, але прычынай стаў пажар у рухавіку, а таксама няўдалая спроба пілота ўзяць лайнер пад кантроль".

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках