28 траўня 2024, aўторак, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палякі затрымалі адну з самых буйных партый кантрабанды беларускіх цыгарэт

27
Палякі затрымалі адну з самых буйных партый кантрабанды беларускіх цыгарэт

Яе агульны кошт ацэньваецца на суму блізу 1,5 млн еўраў.

Польскія мытнікі затрымалі адну з самых вялікіх партый кантрабанды беларускіх цыгарэт. Яе агульны кошт ацэньваецца на суму блізу 1,5 млн еўраў.

Як інфармуюць польскія падаткавікі, кантрабандны груз выявілі на беларуска-польскай мяжы. З пункта пропуску «Казловічы» на польскі бок прыехаў грузавік. Яго наважана было дасканала праверыць і з дапамогай сканэра ўдалося знайсці кантрабанду: нелегальны тавар быў схаваны ў іншым грузе.

З тайніка выцягнулі больш за 432 тысячы пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. У дачыненні да кіроўцы, грамадзяніна Польшчы, распачалі крымінальную справу. Мужчына сваю віну не прызнае. Яго аўтамабіль і груз затрыманыя.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках