28 кастрычнiка 2020, Серада, 13:55
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Ціханоўскі - гарадзенцам: Буду рады адсвяткаваць з вамі перамогу!

5
Сяргей Ціханоўскі - гарадзенцам: Буду рады адсвяткаваць з вамі перамогу!
СЯРГЕЙ ЦІХАНОЎСКІ
ФОТА: ВАСІЛЬ МАЛЧАНАЎ/«БЕЛСАТ»

Народны блогер напісаў жыхарам Гародні ліст.

Сяргей Ціханоўскі напісаў гарадзенцы, якая вядзе з ім перапіску. У ім ён падзякаваў за верш, перадаў прывітанне краме з нацыянальнай сімволікай «Адметнасць» і ўсім гарадзенцам. А таксама паабяцаў адсвяткаваць перамогу з імі, паведамляе hrodna.life.

«Спадарству з «Адметнасці», мастаку і ўсёй Гародні ад мяне перадавайце прывітанне! Прыеду як змагу! Буду рады адсвяткаваць з вамі перамогу! Верым! Можам! Абавязкова пераможам!» - напісаў Сяргей Ціханоўскі.

Ліст датаваны 22 верасня 2020 года. Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі 124 дні.

Сяргей Ціханоўскі - прадпрымальнік і блогер, які стварыў канал «Краіна для жыцця». Увесну 2020 году абвясціў аб удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах, але не змог падаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы праз арышт. Тады ў якасці прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта падала дакументы ягоная жонка Святлана Ціханоўская.

фота: hrodna.life
Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».