Максім Кац: Ад масавасці заўтрашняга маршу будзе вельмі многае залежаць
9- 10.10.2020, 22:18
- 50,185
Перамога на гарызонце.
Расейскі відэаблогер Максім Кац, які актыўна каментуе падзеі ў Беларусі, у дзевяціхвілінным роліку на Youtube аналізуе галоўную навіну сённяшняга дня - як Лукашэнка, які яшчэ месяц таму адмаўляўся «гаварыць з вуліцай», сёння «загаварыў з турмой».
Ключавая думка Каца перавандроўвае з відэа ў відэа - мірны, масавы, паслядоўны пратэст эфектыўны, а перамога - на гарызонце.