Трэба быць больш жорсткімі
32- Сяргей Ціханоўскі
- 11.10.2020, 10:51
- 141,428
Пра гэта народны блогер заявіў у размове з жонкай.
Сёння адбылася тэлефонная размова паміж Сяргеем і Святланай Ціханоўскай. Адзначым, што гэта іх першая размова з моманту арышту Сяргея 29 траўня ў Горадні.
У ходзе размовы Сяргей Ціханоўскі заклікаў Святлану дзейнічаць больш жорстка. Публікуем урывак дыялогу:
Сяргей: Я думаю, што нармальна ўсё будзе.
Святлана: Я таксама так думаю. Можа быць, цябе ўжо дзесьці сустракаць?
Сяргей: Не. (Паўза) Ну, трэба неяк больш жорстка быць.
Святлана: Цвярдзей? Я перажываю проста за ўсіх, хто ў турме знаходзіцца - каб на вас гэта ўсіх не адбілася. Але значыць будзем больш жорсткімі.
Адзначым, што заўтра а 14:00 у Беларусі пройдзе Марш Гонару. Шэраг апазіцыйных палітыкаў і Telegram-каналаў заклікаў беларусаў выйсці на вуліцы сваіх гарадоў.