14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Кац: Да перамогі прывядзе масавы і настойлівы пратэст усіх беларусаў

5
Максім Кац: Да перамогі прывядзе масавы і настойлівы пратэст усіх беларусаў
ФОТА: SVABODA.ORG

Лукашэнка паказаў, што ўжо не здольны кантраляваць сітуацыю.

Расейскі відэаблогер Максім Кац, які актыўна каментуе падзеі ў Беларусі, напісаў у сваім тэлеграм-канале:

- Учора Лукашэнка наведаў СІЗА «Валадарка» і сустрэўся з рэпрэсаванымі, каб нібыта абмеркаваць з імі папраўкі ў Канстытуцыю. Але на змест размовы не варта звяртаць ніякай увагі, бо ён праходзіў папросту не на роўных: з аднаго боку - палітвязні, а з другога - чалавек, ад якога залежыць, ці дажывуць тыя да раніцы. Будзе вялікай памылкай успрымаць гэты крок адчаю як рэальную альтэрнатыву.

Лукашэнка адчувае, што беспакараныя прагулкі грамадзян па вуліцах - гэта рэальная пагроза, гасіць якую трэба любой цаной, у тым ліку і зменай дыскурсу. Куды важней сама падзея, бо яна паказала няздольнасць Лукашэнкі кантраляваць сітуацыю і яго жаданне пайсці на гандаль. Яшчэ ўчора гэтыя людзі былі ворагамі дзяржавы, са слоў самога Лукашэнкі, а сёння ён з імі ўжо абмяркоўвае Канстытуцыю.

Усё гэта - дасягненне паслядоўнага і масавага пратэсту, гэта прызнанне, што сілавы рэсурс проста вычарпаў сябе. Віктару Бабарыку, Віталю Шкляраву, усім палітвязням і ўсім грамадзянам дапаможа не «падабрэлы» ад адчаю Лукашэнка, які «гатовы на перамовы» (ён гатовы на іх толькі на сваю карысць), а роўна тое, што яго да гэтага прывяло - масавы і паслядоўны пратэст.

Настойлівы пратэст, які ўключае ў сябе ўсё грамадства, - вось што вядзе да перамогі.

Нагадаем, што сёння а 14:00 у Беларусі пройдзе Марш Гонару.

Шэраг апазіцыйных палітыкаў і Telegram-каналаў заклікалі беларусаў выйсці на вуліцы сваіх гарадоў.

Ад колькасці людзей на Маршы шмат у чым будзе залежаць, як будуць развівацца далейшыя падзеі ў Беларусі.

14:00, Менск - плошча і праспект Незалежнасці, Няміга, Стэла. Па ўсёй краіне - у цэнтрах гарадоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках