11 траўня 2024, Субота, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«На мяжы людзей прымушалі ўсё польскае выкідваць у сметніцу, нават шакаладкі»

21
«На мяжы людзей прымушалі ўсё польскае выкідваць у сметніцу, нават шакаладкі»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: ЕРА

Дальнабойнік з Берасця аб сітуацыі з чэргамі ў пунктах пропуску.

Удзень 12 кастрычніка, паводле звестак Дзяржпамежкамітэта Беларусі, на мяжы з Еўразвязам утварыліся чэргі з цяжкавікоў. Агулам на ўезд у суседнія з нашай дзяржавай краіны ЕЗ апоўдні знаходзіліся блізу 1 000 грузавых аўтамабіляў, піша «Брестская газета».

Пры гэтым у пункце пропуску «Казловічы» побач з Берасцем, паводле інфармацыі на 12.00, машын не было ўвогуле. Блізу 10 іх было прыблізна а 08.00 панядзелка, апоўначы - блізу 20. Мінулай ноччу, з суботы на нядзелю, Дзяржпамежкамітэт паведамляў пра крыху больш за 50 фур, якія адначасова чакаюць афармлення на выезд з Беларусі.

Як паведамляюць СМІ, чэргі на выезд з Беларусі назіраюцца ўжо больш за тры тыдні. Яны то памяншаюцца, то павялічваюцца, але не знікаюць цалкам. Нагадаем, падчас выступу на «жаночым форуме» у Менску Лукашэнка заявіў, што краіна «вымушаная закрыць дзяржаўную мяжу з захаду». На наступны дзень у Дзяржпамежкамітэце паведамілі, што дзяржмяжу ахоўваюць ва ўзмоцненым рэжыме.

Пра тое, што змянілася ў плане праходжання мяжы пасля заявы Лукашэнкі, распавёў берасцееец Аляксандр, які працуе ў сферы грузаперавозак з 2015 года. Цяпер ён вознік у польскай фірме, фуры якой ездзяць па ўсёй Еўропе праз Беларусь у Расею. Сам мужчына, у асноўным, здзяйсняе рэйсы з Польшчы ў Расею і назад. За апошнія некалькі тыдняў ён перасякаў беларуска-польскую мяжу праз пункты пропуску «Казловічы» і «Баброўнікі».

«Мяжу цяпер мы праходзім па два - тры дні, бо беларусы запускаюць па пару машын і пакуль іх не аформяць, астатнія стаяць. Чэргі надта вялікія - ад стаянкі Паджэра і Бяла-Падляскі да самай мяжы. Праходзіш мяжу за дзве змены. Калі ўлічыць паўзу, то гэта вельмі шмат часу. Атрымліваецца, змена ў цябе дзевяць гадзін, паўза мінімальная дзевяць гадзін, і яшчэ дзевяць гадзін другая змена, - кажа дальнабойнік. - З маіх назіранняў, беларуская мяжа пачала павольней працаваць, значна больш дбайна правяраюць дакументы. Машыны едуць, вядома, але не так, як раней. Раней мы мяжу праходзілі за 6 - 8 гадзін, а цяпер усё вельмі сумна. Асабліва, калі едзеш у бок Беларусі».

Афармленне пасля трапляння ў тэрмінал як у польскім, так і беларускім пунктах пропуску займае блізу гадзіна, дадаў Аляксандр. Але чакаць гэтага моманту, як ужо было сказана раней, даводзіцца па 2 - 3 дні менавіта праз тое, што беларускі бок запускае па некалькі машын, хоць у тэрмінале больш за 30 вокнаў для афармлення.

Аляксандр і ягоныя калегі мяркуюць, што гэта звязанае з палітыкай - праз санкцыі Беларусь узмацніла кантроль на мяжы з еўрапейскімі краінамі.

З таварамі для асабістага карыстання ў дальнабойнікаў, са слоў Аляксандра, праблем не ўзнікае.

«Хочаш - каву дадому вязі, хочаш - памперсы. Пытанняў ніякіх. Я нават спытаў, ці можна лодкавы матор правезці, мне сказалі: «А чаму не? - тлумачыць суразмоўца. - Гэтую забарону наклалі, мабыць, толькі на легкавыя каналы. Мы ехалі праз ПП «Баброўнікі», дык там людзей, хто на легкавых ехаў, прымушалі выгружаць ўсё польскае з аўто і пакідаць у пункце пропуску або выкідаць у сметніцу. Нават шакаладкі».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках