9 траўня 2024, Чацвер, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджан абвінаваціў Арменію ў абстрэле нафтаправоду ў 300 км ад лініі фронту

Азербайджан абвінаваціў Арменію ў абстрэле нафтаправоду ў 300 км ад лініі фронту

Ерэван абвінавачванні адмаўляе.

Генеральная пракуратура Азербайджана абвінаваціла ўзброеныя сілы Арменіі ў абстрэле нафтаправода Баку-Наварасейск, які праходзіць у больш чым 300 км ад тэрыторыі баявых дзеянняў, піша «Новое время».

Як заявілі ў Баку, 18 кастрычніка армянскія войскі запусцілі ракеты ў кірунку Хызінскага раёна, дзе праходзяць трубаправоды сырой нафты і кандэнсату.

«Гэтыя ракеты былі нейтралізаваныя сіламі СПА азербайджанскага войска, некаторыя часткі ракет упалі на адлегласці 250 м ад стратэгічнага нафтаправода Баку-Наварасейск, які праходзіць праз сяло Сітальчай Хызінскага раёна», - заявілі ў Генпракуратуры Азербайджана.

У Міністэрстве абароны Арменіі адразу ж зняпраўдзілі інфармацыю аб абстрэле нафтаправода Баку-Наварасейск.

Прэс-сакратарка Мінабароны Арменіі Шушан Сцепанян заявіла, што заява Генпракуратуры Азербайджана «з'яўляецца абсалютнай хлуснёй, а хлусня нават не мае патрэбы ў каментарах».

Поўнамаштабныя баявыя дзеянні паміж армянскімі і азербайджанскімі войскамі на лініі судакранання ў Нагорным Карабаху аднавіліся ў ноч на 27 верасня.

Азербайджан і Арменія ўвялі ваеннае становішча і абвясцілі мабілізацыю рэзерву.

Абедзве краіны вінавацяць адна адну ў эскалацыі канфлікту і заяўляюць аб баявых стратах і ахвярах сярод грамадзянскіх асоб. Паводле інфармацыі і Баку, і Ерэвана, праціўнік выкарыстоўвае цяжкае ўзбраенне і наймітаў.

16 кастрычніка Арменія заявіла аб маштабным наступе Азербайджана ў паўночным кірунку лініі фронту ў раёне Нагорнага Карабаха, нягледзячы на дасягнутае ў Маскве замірэнне. Рэжым спынення агню дзейнічае з 10 кастрычніка.

Новае гуманітарнае замірэнне вызначылі абвясціць з 18 кастрычніка.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках