5 траўня 2024, Нядзеля, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС пазбавіла акрэдытацыі ўсе замежныя СМІ ў Беларусі

17
МЗС пазбавіла акрэдытацыі ўсе замежныя СМІ ў Беларусі

Злачынствы ўладаў супраць свабоды слова прадаўжаюцца.

Беларусь з 2 кастрычніка ўводзіць новы парадак акрэдытацыі замежных журналістаў. Усе раней выдадзеныя акрэдытацыйныя пасведчанні анулююцца. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар беларускага МЗС Анатоль Глаз, паведамляе tut.by.

Глаз заявіў, што з сённяшняга дня ўсе раней выдадзеныя акрэдытацыі анулююцца. З панядзелка павінна пачаць працу спецыяльная камісія МЗС, якая будзе ажыццяўляць акрэдытацыю паводле новых правіл.

Нагадаем, у канцы жніўня ў Беларусі былі пазбаўленыя акрэдытацыі 19 журналістаў замежных СМІ. Сярод іх - журналісты, якія працуюць на ВВС, Reuters, «Радыё Свабода», AFP і іншых.

Цяжкасці з друкам тыражу і распаўсюджваннем адчуваюць і друкаваныя выданні - беларуская «Комсомолка», «Народная воля», «Белгазета», «Свободные новости плюс».

З 1 кастрычніка на пастанову Мінінфарма TUT.BY страціў статус СМІ.

З 24 студзеня 2018 года ў Беларусі заблакаваны сайт Charter97.org.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках