11 траўня 2024, Субота, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валер Карбалевіч: Крэмль незадаволены, як паводзіць сябе Лукашэнка

25
Валер Карбалевіч: Крэмль незадаволены, як паводзіць сябе Лукашэнка
ВАЛЕР КАРБАЛЕВІЧ

Дыктатар не выконвае свае абяцанні.

Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч пракаментаваў у сваім тэлеграм-канале візіт кіраўніка замежнай разведкі РФ у Менск.

На думку экспэрта, не варта верыць Дзмітрыю Пяскову, які «настойліва аспрэчваў, што візіт ніяк не звязаны з падзеямі ў Беларусі».

«На мой погляд, напраўду Нарышкін прыехаў з пасланнем ад Пуціна. І яно для Лукашэнкі непрыемнае. Крэмль незадаволены, як паводзіць сябе Лукашэнка. Таму што ён не выконвае свае абяцанні, дадзеныя Пуціну ў Сочы», - піша Валер Карбалевіч.

Палітолаг нагадаў, што нядаўна, у суботу 18 кастрычніка вядучая праграмы «Вынікі тыдня» на тэлеканале НТВ Ірада Зейналова ў даволі рэзкай форме заклікала Аляксандра Лукашэнку выконваць абяцанні, калі ён хоча атрымаць чарговую рату крэдыту.

«Расея незадаволеная, што Беларусь не выплачвае цалкам запазычанасці за газ. Менск не выконвае абяцанне пераарыентаваць рату беларускіх экспартных грузаў з партоў краін Балтыі ў расейскія парты», - напісаў Валер Карбалевіч.

«Сапраўды, беларускія дзяржаўныя СМІ шмат разважаюць пра новую Канстытуцыю, але нічога не кажуць пра датэрміновыя прэзідэнцкія выбары. Лукашэнка ўпарта абыходзіць гэтае пытанне, маючы спадзеў даседзець свой пяцігадовы тэрмін да канца.

І ніяк не жадае весці дыялог з грамадствам, праз што працягваюцца масавыя пратэсты. Можна не сумнявацца, што голасам НТВ кажа Крэмль. І Нарышкін прывёз чарговае маскоўскае папярэджанне ад Пуціна, што Лукашэнка гуляе ў небяспечную гульню», - уважае Валер Карбалевіч.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках