11 траўня 2024, Субота, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст Уладзімір Кавалкін выйдзе на свабоду датэрмінова

Эканаміст Уладзімір Кавалкін выйдзе на свабоду датэрмінова
УЛАДЗІМІР КАВАЛКІН
ФОТА: ONLINER.BY

Уладзімір Кавалкін быў затрыманы 10 кастрычніка.

Менскі гарадскі суд скасаваў пастанову пра адміністрацыйны арышт Уладзіміра Кавалкіна на 15 дзён.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў адвакат Сяргей Зікрацкі, паведамляе thinktanks.by.

Такім чынам, эканаміст SYMPA/BIPART заснавальнік праектаў Petitions.by і «Кошт урада» Уладзімір Кавалкін, прысуджаны да 15 дзён, выйдзе на волю сёння, адседзеўшы 12 дзён.

Датэрміновае вызваленне стала магчымым у сувязі з тым, што Мінскі гарадскі суд скасаваў пастанову Фрунзенскага раённага суда.

Уладзімір Кавалкін быў затрыманы міліцыяй блізу 19 гадзін вечара 10 кастрычніка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках