23 красавiка 2024, aўторак, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакер адгадаў пароль Трампа і завалодаў яго старонкай

12
Хакер адгадаў пароль Трампа і завалодаў яго старонкай
ФОТА: LEAH MILLIS/REUTERS

Хакер адгадаў пароль прэзідэнта ЗША з пятай спробы.

Галандскі экспэрт у вобласці інфармацыйнай бяспекі Віктар Геверс (Victor Gevers) адгадаў пароль прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Twitter, пасля чаго завалодаў яго сябрамі. Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай на галандскае выданне De Volkskrant.

Са слоў хакера, ён атрымаў доступ да асабістай старонкі амерыканскага лідара ў сярэдзіне кастрычніка 2020 года. Правільны пароль спецыяліст падабраў з пятай спробы: старонка прэзідэнта была абароненая камбінацыяй «maga2020!». MAGA - гэта абрэвіятура лозунгу Трампа Make America Great Again («Зробім Амерыку зноў вялікай»).

«Я чакаў, што мяне заблакуюць пасля чатырох няўдалых спроб. Ці, прынамсі, папросяць падасць дадатковую інфармацыю», - распавёў Геверс журналістам. Ён дадаў, што Трамп не выкарыстоўваў элементарныя меры бяспекі, уключаючы двухэтапную праверку.

Пры гэтым прадстаўнікі Twitter зняпраўдзілі словы экспэрта ў бяспецы. У адміністрацыі сацсеткі адказалі, што не бачылі ніякіх доказаў таго, што у галандца сапраўды калісьці быў доступ да старонкі Трампа.

«Мы актыўна ўкаранялі меры бяспекі для ўліковых запісаў пэўнай групы вядомых асоб, звязаных з выбарамі ў Злучаных Штатах», - адзначылі прадстаўнікі Twitter.

Галандскія журналісты нагадалі, што Геверсу ўжо не ў першы раз атрымліваецца ўзламаць старонку прэзідэнта ў Twitter. У 2016 годзе экспэрт таксама змог падабраць пароль амерыканскага лідара: тады Трамп выкарыстаў слова yourefired («ты звольнены»).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках