11 траўня 2024, Субота, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўныя БелАЗа: Хопіць хаміць нам і красці ў нас!

8
Працоўныя БелАЗа: Хопіць хаміць нам і красці ў нас!
ФОТА: TUT.BY

На прадпрыемстве з'явіліся ўлёткі, якія заклікаюць да Нацыянальнага страйку 26 кастрычніка.

На БелАЗе сёння вывесілі такую ўлётку, паведамляе тэлеграм-канал «Краіна для жыцця»:

«ПРАЦОЎНЫ БЕЛАРУСІ!

ЧАС ЗАДАЦЬ ПЫТАННІ!

Колькі можна нам хлусіць? Колькі можна ўважаць нас рабамі і сваёй уласнасцю?

Хопіць хаміць нам і красці ў нас! Мы не быдла, а людзі!

Мы аддаём 49% падатку ад свайго заробку! Каму? Большай часткай тым, хто не ўважае нас за людзей! Тым, хто збівае нас, нашых старых, жанчынаў і дзяцей. Тым, хто забівае і калечыць нас. Хто ставіцца да нас як да людзей другога гатунку.

ПРАЦОЎНЫ БЕЛАРУСІ! Задай сабе пытанне – ты гатовы перадаць Радзіму ў такім стане сваім дзецям і ўнукам? Дзе за стырном забойцы, зладзеі, падхалімы?

Пытанне вызначальнае! БЕЗ ГВАЛТОЎНАЙ КРЫВІ!

Страйк!

Толькі разам, мы – сіла! Калі мы разам, яны баяцца нас! Калі мы адзіныя, яны вымушаныя браць нас да ўвагі!

Нагадаем, што Святлана Ціханоўская абвесціла Лукашэнку ўльтыматум. Ягоныя патрабаванні:

1. Лукашэнка павінен абвесціць пра сыход.

2. Гвалт на вуліцах павінен спыніцца цалкам.

3. Усе палітвязні павінны быць вызваленыя.

Тэрмін дзеяння ўльтыматуму заканчваецца 25 кастрычніка.

АДЗІН ЗА ЎСІХ І ЎСЕ ЗА АДНАГО!»

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках