4 траўня 2024, Субота, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Народны ўльтыматум у дзеянні!

37
Народны ўльтыматум у дзеянні!
ФОТА: ТАСС

14.00, цэнтр Менска і іншых гарадоў.

Незалежныя тэлеграм-каналы звярнуліся да беларусаў 25 кастрычніка:

– Добрай раніцы, сябры!

Сёння мы разам выходзім на Марш Ультыматум!

Сёння мінае апошні дзень заяўленага намі Народнага ўльтыматуму. Баязлівы прусак чарговы раз паказаў нам свой сапраўдны твар – тырана, хлуса, які ўсімі сіламі ўхапіўся за свой пасад. Аднак за ўвесь час беларусы паказалі ўсяму свету сваю катэгарычнасць, цудоўную самаарганізацыю, смеласць, шчырае жаданне пераменаў і салідарнасць адзін з адным. Нас ужо не спыніць! І народны гнеў будзе нарастаць з кожным днём!

Нашы галоўныя патрабаванні нязменныя:

1. Дыктатар павінен неадкладна абвесціць пра сыход.

2. Вызваленне ўсіх без выключэння палітычных зняволеных

3. Новыя выбары.

Клічам усіх сваіх сяброў і знаёмых, сваякоў, суседзяў, калег на працы.

Збіраемся на традыцыйных кропках сваіх раёнаў і разам ідзем у цэнтр да 14-й.

Стараемся збірацца максімальна вялікімі групамі і адразу ідзем да цэнтра. Рабіць гэта трэба як мага хутчэй. Апранаемся па надвор'і, шыфруем тэлефоны і ставім на іх пароль. Абавязкова бярэм з сабой маскі. Загадзя дамаўляемся пра пункты сустрэчы. Абавязкова абараняем сваіх у выпадку нападу бандытаў у чорных масках. Калі няма магчымасці прайсці ў цэнтр – шукаем іншыя шляхі.

Інтэрнэт зноў будуць блакаваць. Таму калі вы злавілі сетку Wi-Fi і даведаліся пра новыя планы – неадкладна інфармуйце пра гэта ўдзельнікаў маршу!

Зробім марш гучным! Бярэм з сабой барабаны, дудкі, рондалі, лыжкі, ляскоткі. Робім маракасы.

Задамо рытм пратэсту!

Як паказвае практыка апошняга нядзельнага маршу партызанаў, улады максімальна імкнуцца перашкодзіць агульнаму зборы.

Таму прапануем усім ахвотным патрапіць у Менск – выязджайце як мага раней, бо карнікі перакрываюць рух задоўга да ўезду ў горад.

Самая галоўная задача – заняць цэнтр Менска: праспект Незалежнасці, Нямігу, плошчу Свабоды і ўсе прылеглыя вуліцы да 14-й.

Марш пройдзе і ў абласных і раённых цэнтрах. Збор на цэнтральных плошчах і вуліцах таксама а 14-й.

Абавязкова дасылайце нам вашыя фота і відэа, а таксама аператыўную інфармацыю з маршу і іншых падзей у вашым горадзе ў @ basta_1bot.

Пагоня Побач! Разам мы сіла! Ні кроку назад!

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках