4 снежня 2020, Пятніца, 20:17
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзве траціны маладых сем'яў у Расеі выдаткоўваюць грошы толькі на ежу і адзенне

17
Дзве траціны маладых сем'яў у Расеі выдаткоўваюць грошы толькі на ежу і адзенне

Фінансавае становішча гэтай групы расейцаў сур'ёзна пагоршылася.

Амаль дзве траціны маладых сем'яў (64%) у Расеі ў другім квартале 2020 года маглі дазволіць сабе толькі куплю ежы і адзення, але не тавараў працяглага карыстання, піша РБК са спасылкай на звесткі Расстата. У параўнанні з аналагічным перыядам летась фінансавае становішча маладых расейскіх сем'яў сур'ёзна пагоршылася - у другім квартале 2019 года 50,3% сем'яў паведамілі, што грошай стае толькі на ежу і адзенне.

За год таксама пагоршылася становішча непрацоўных пенсіянераў: 62,4% з іх паведамілі, што не могуць дазволіць сабе купіць нешта, акрамя ежы і адзення (год таму такіх было 58,8%). Становішча шматдзетных сем'яў палепшылася - за год доля хатніх гаспадарак, якія могуць дазволіць сабе толькі ежу і адзенне, скарацілася амаль на 10% да 50,5%.

У Расеі доля сем'яў, якія не могуць дазволіць сабе тавары працяглага карыстання, за год амаль не змянілася - 49,9% супраць 49,4% у другім квартале 2019 года.

У 46 рэгіёнах Расеі больш за палову сем'яў не могуць купіць тавары працяглага карыстання. Больш за ўсё такіх хатніх гаспадарак на Алтаі (75,9%), у Курганскай (73,7%), Астраханскай (73%), Ульянаўскай (72,8%) і Пскоўскай (71,3%) абласцях.

На думку аналітыкаў міжнароднай Аўдытарска-кансалтынгавай сеткі FinExpertiza, значнае пагаршэнне становішча маладых сем'яў у другім квартале 2020 года звязанае з тым, што моладзь складае ільвіную долю работнікаў сферы паслуг. Менавіта яна больш за ўсё пацярпела ў выніку пандэміі каранавіруснай інфекцыі. Акрамя таго, сярод маладых сем'яў вялікая доля тых, у каго няма дзіцяці. А значыць, яны не маглі атрымліваць ад дзяржавы штомесячныя выплаты на дзяцей.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».