14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам нагадалі пра Марш вызвалення

10
Беларусам нагадалі пра Марш вызвалення

Нядзеля, 4 кастрычніка, 14:00. Менск і ўсе астатнія гарады.

У Сеціве з'явіліся абвесткі, прысвечаныя Маршу вызвалення, які пачнецца ў гэтую нядзелю, 4 кастрычніка, а 14:00 у Менску і іншых гарадах Беларусі.

Нагадаем, што правесці Марш вызвалення беларусаў заклікалі незалежныя тэлеграм-каналы:

НЯДЗЕЛЯ, 4 КАСТРЫЧНІКА

МЕНСК:

- 14:00, як звычайна, збіраемся ў цэнтры ў раёне Стэлы.

Бярэм з сабой партрэты палітвязняў і плакаты з патрабаваннем вызваліць закладнікаў рэжыму.

ЖОДЗІНА, БАРАНАВІЧЫ:

- 14:00 маршы да СІЗА.

Узурпатар, вызваляючы месцы ў Менску пад новых закладнікаў, перавёў частку палітвязняў у турмы вашых гарадоў. Хай яны пачуць народную падтрымку!

АСТАТНІЯ ГАРАДЫ:

- 14:00

Амаль у кожным абласным і раённым цэнтры ёсць СІЗА, ці ЦІП, або ІЧУ, дзе ўтрымліваюцца вашы суседзі, жыхары аднаго з вамі горада, якія выйшлі на мірны пратэст і патрапілі ў закладнікі да Пацучынага караля.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках