25 красавiка 2024, Чацвер, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

4 кастрычніка - Марш вызвалення

9
4 кастрычніка - Марш вызвалення

14:00, Менск і ўсе гарады Беларусі.

Незалежныя тэлеграм-каналы заклікалі беларусаў выйсці 4 кастрычніка на Марш вызвалення палітвязняў. Адным з першых падрабязную інфармацыю пра Марш апублікаваў тэлеграм-канал МКБ:

- Ганебная саступіўшы на выбарах, пацучыны кароль, відавочна, надумаў папросту перасаджаць ўсіх нязгодных. Проста цяпер з надуманых крымінальных спраўсядзяць некалькі дзясяткаў чалавек. Гэта палітыкі Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец, Сяргей Ціханоўскі, блогер Ігар Лосік, альтэрнатыўны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка, чальцы Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава, Максім Знак, Ілля Салей. А таксама дзясяткі грамадзянскіх актывістаў, блогераў, проста неабыякавых беларусаў, якія адважыліся сказаць «не» былому правадыру.

Пасадкі і рэпрэсіі працягваюцца і па сёння. Толькі на гэтым тыдні былі арыштаваныя блізу дзясятка чалавек, сярод іх - тытулаваная баскетбалістка Алена Леўчанка, студэнт БДУІР Дзмітрый Мазура, палітычны блогер Эдуард Пальчыс.

Улада трымае гэтых людзей у закладніках. У надзеі, што можна будзе як раней гандляваць іх свабодай для перамоў з краінамі ЕЗ. Толькі былы правадыр забыўся, што ён былы і гаварыць з ім больш ніхто не будзе. Ніхто не вядзе перамовы з тэрарыстамі. Гэта не разменныя манеты, гэта нашы сябры, калегі і суайчыннікі. І вам нас не запалохаць. Мы пра іх не забыліся і патрабуем вызвалення ЎСІХ палітычных зняволеных!

НЯДЗЕЛЯ, 4 КАСТРЫЧНІКА

МЕНСК:

- 14:00, як звычайна, збіраемся ў цэнтры ў раёне Стэлы.

Бярэм з сабой партрэты палітвязняў і плакаты з патрабаваннем вызваліць закладнікаў рэжыму.

ЖОДЗІНА, БАРАНАВІЧЫ:

- 14:00 маршы да СІЗА.

Узурпатар, вызваляючы месца ў Менску пад новых закладнікаў, перавёў частку палітвязняў у турмы вашых гарадоў. Хай яны пачуць народную падтрымку!

АСТАТНІЯ ГАРАДЫ:

- 14:00

Амаль у кожным абласным і раённым цэнтры ёсць СІЗА, ці ЦІП, або ІЧУ, дзе ўтрымліваюцца вашы суседзі, жыхары аднаго з вамі горада, якія выйшлі на мірны пратэст і патрапілі ў закладнікі да пацучынага караля.

У мэтах бяспекі:

Старайцеся сабрацца да 14.00, максімум да 15.00, так вы засцеражаце сябе і іншых ад затрымання на падыходах. Калі вы ідзяце ў цэнтр усе адначасова вялікімі патокамі.

Адзявайце маскі.

МЫ ПАТРАБУЕМ ВЫЗВАЛІЦЬ УСІХ ПАЛІТВЯЗНЯЎ!

АДЗІН ЗА ЎСІХ І ЎСЕ ЗА АДНАГО!

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках