Пуцін ледзь не душыў Лукашэнку
4- Віктар Андрусіў
- 22.05.2026, 18:04
- 3,020
У дыктатара Беларусі ёсць толькі дзве функцыі ў вайне.
У Лукашэнкі ёсць толькі дзве функцыі ў нашай (Украіны супраць РФ — заўв.) вайне з Пуціным. Першая — прадастаўляць сваю тэрыторыю і прастору для расійскіх войскаў. Другая — адцягваць нашы сілы, палохаючы магчымым уварваннем. І кожны раз, як толькі ў «оркаў» пачынаюцца праблемы на фронце, з’яўляецца беларуская пагроза.
Лукашэнка не можа сабе дазволіць вайну з намі (украінцамі — заўв.). І справа не толькі ў тым, што армія маленькая, слабая, і беларусы не вызначаліся агрэсіўнасцю ў сваёй гісторыі. Справа ў тым, што, улічваючы нашы магчымасці дыпстрайкаў, мы (украінцы — заўв.) знішчым яго эканоміку за тыдзень. У адрозненне ад РФ, уся тэрыторыя Беларусі — у зоне нашай (Украіны — заўв.) дасяжнасці.
Таму манеўры і пагрозы з Беларусі маюць мэту адцягнуць нашы (украінскія — заўв.) сілы на поўнач. У снежні 2022 года, калі «оркі» былі на мяжы разгрома, Пуцін ледзь не душыў Лукашэнку, каб прымусіць яго ўступіць у вайну, і нават тады ён выкруціўся.
Віктар Андрусіў, Telegram