17 траўня 2026, Нядзеля, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны магутна атакавалі Маскву і Падмаскоўе

12
Дроны магутна атакавалі Маскву і Падмаскоўе
Калаж: Charter97.org

(Абноўлена) Прагучалі шматлікія выбухі, гараць важныя аб’екты.

У ноч на 17 мая невядомыя дроны масіравана атакуюць Маскоўскую вобласць. Расіяне неаднаразова скардзіліся на выбухі, а перад гэтым было гучна яшчэ і ў акупаваным Крыме.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на расійскія Telegram-каналы.

Варта адзначыць, што мэр Масквы Сяргей Сабянін рапартаваў пра нібыта ліквідацыю беспілотнікаў яшчэ з вечара 16 мая. Цяпер, у ноч на 17-е, ён працягвае рабіць падобныя публікацыі. Па стане на 03:30 ужо былі збітыя 73 БПЛА, і цяпер «праца» расійскай СПА працягваецца.

Літаральна перад надыходам новых сутак розныя маніторынгавыя суполкі пісалі, што ў напрамку Расіі могуць ляцець да 300 невядомых дронаў.

Ужо пасля трэцяй гадзіны ночы ў сацсетках пачалі распаўсюджваць кадры з Маскоўскай вобласці, на якіх расіяне скардзяцца на выбухі. У прыватнасці, жыхары Кліна і Зялёнаграда.

Абноўлена

На Маскву і Падмаскоўе здзейсненая буйная атака беспілотнікаў, загінулі тры чалавекі і яшчэ як мінімум 17 чалавек пацярпелі

Пра гэта паведамляюць мэр Сабянін і губернатар Вараб’ёў. Яны падаюць такія даныя:

За апошнія суткі збіта больш за 120 беспілотнікаў.

Пры атаке на Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод пацярпелі 12 чалавек, пашкоджаныя тры дамы.

У Хімках беспілотнік трапіў у прыватны дом, загінула жанчына, яшчэ адзін чалавек пад заваламі.

У вёсцы Пагарэлкі ў Мыцішчах беспілотнік трапіў у дом, што будуецца, двое людзей загінулі.

У мікрараёне Пуцілкава ў Краснагорску беспілотнік трапіў у жылую шматпавярхоўку. У Істры беспілотнікі трапілі ў сем дамоў, пацярпелі чацвёра. У вёсцы Субоціна пад Нара-Фамінскам ад беспілотніка загарэўся прыватны дом.

Акрамя таго, атакаваныя інфраструктурныя аб’екты ў некалькіх муніцыпалітэтах.

У Маскве беспілотнік трапіў у жылы дом на вуліцы Міхайлава.

У Зялёнаградзе здарыўся пажар на тэрыторыі тэхнапарку «Элма».

Пад Масквой атакавана і гарыць Солнечногорская наліўная станцыя

У ноч на 17 мая жыхары вёскі Дурыкіна Маскоўскай вобласці паведамілі пра выбух і пажар. Кадры відавочцаў, якія прааналізавала ASTRA, сведчаць, што паражаная Солнечногорская наліўная станцыя.

Солнечногорская наліўная станцыя (СНС) — гэта буйны паліўна-наліўны аб’ект у Маскоўскай вобласці, які ўваходзіць у сістэму магістральных нафтапрадуктаправодаў вакол Масквы. Яна выкарыстоўваецца для захоўвання, перакачкі і адгрузкі бензіну і дызельнага паліва. Размешчаная побач з вёскай Дурыкіна ў гарадскім акрузе. На станцыі знаходзяцца шматлікія рэзервуары для захоўвання паліва.

Атакаваны і гарыць тэхнапарк «Элма» ў Зялёнаградзе (Масква)

У ноч на 17 мая жыхары Масквы і вобласці паведамлялі пра вялікую колькасць выбухаў. У Зялёнаградзе ўзніклі пажары.

Паводле аналізу ASTRA кадраў ад відавочцаў, — адзін з пажараў узнік у мясцовым тэхнапарку «Элма».

Як паведамляецца на сайце тэхнапарку, «асноўнымі відамі дзейнасці прадпрыемстваў-рэзідэнтаў тэхнапарку «ЭЛМА-ЗЕЛЕНОГРАД» з’яўляюцца: вытворчасць вырабаў электроннай тэхнікі, выпуск кантрольна-вымяральных прыбораў, аптычнай тэхнікі, апрацоўка розных матэрыялаў, навукова-даследчая дзейнасць, сфера інфармацыйных тэхналогій, вытворчасць тавараў народнага спажывання».

Паражаныя заводы і прыпынены аэрапорт

Таксама OSINT-каналы паведамлялі пра атаку на завод МКБ «Радуга», які знаходзіцца ў Маскоўскай вобласці. МКБ «Радуга» — гэта расійскае машынабудаўнічае канструктарскае бюро, якое спецыялізуецца на распрацоўцы крылатых ракет і іншай ракетнай тэхнікі.

Работу аэрапорта «Шарамецьева» з-за масіраванай атакі дронаў таксама давялося прыпыняць. На кадрах побач з аэрапортам — невялікае ўзгаранне і густы, чорны дым.

Таксама дадамо, што гэтай ноччу пад масіраванай атакай невядомых дронаў быў часова акупаваны паўвостраў Крым. Вельмі гучна было на аэрадроме «Кача», у Казачай бухце, Інкермане і Севастопалі.

Аднак на дадзены момант вынікі гэтых атак пакуль невядомыя.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках