Легендарны камандзір дронаў ЗСУ беспрэцэдэнтна жорстка папярэдзіў Лукашэнку
10- 16.05.2026, 12:10
- 5,542
Украіна фіксуе кожны рух «мінскага гауляйтэра».
Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны Роберт Мадзяр Броўдзі заявіў, што Кіеў адсочвае пралёт кожнага дрона «Шахед», які залятае ў краіну з боку Беларусі, і пагразіў Аляксандру Лукашэнку адказнасцю за гэта. Свой пост ён апублікаваў ва ўсіх сацсетках.
«Мінскі гауляйтэр Лукашэску! Мы фіксуем пралёт кожнага «Шахеда», які, скарыстаўшыся калідорамі Беларусі, накіроўваецца ва Украіну, кожную тваю фрыкцыю і хістанне з ваенным адценнем. Ты можаш колькі заўгодна круціць вусы на камеру і хлусіць свайму народу пра «нейтралітэт», але твае канечнасці ўжо па самыя плечы ў крывавай юшцы забойстваў цывільных украінцаў. Трэк наступны: калідор для забойцаў = саўдзел = расплата», — дадаў камандуючы.
Нагадаем, раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расія робіць новыя спробы ўцягнуць Беларусь у вайну. Лукашэнку, у прыватнасці, пераконваюць далучыцца да расійскіх ваенных аперацый па напрамках на поўдзень і на поўнач ад тэрыторыі Беларусі — або супраць Чарнігаўска-Кіеўскага напрамку ва Украіне, або супраць адной з краін НАТА — менавіта з тэрыторыі Беларусі.