20 траўня 2026, Серада, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Света 0,03 %

11
Света 0,03 %
Павел Латушка і Святлана Ціханоўская

Беларусы вынеслі прысуд палітычным блазнам і самазванцам.

Два гады таму я напісала, што офіс Святланы Ціханоўскай дасягнуў дна сваімі «выбарамі» ў так званую Каардынацыйную раду. Але сённяшняя элекцыя паказала, што гэтыя персанажы сталі поўнымі маргіналамі.

Калі мінулы раз у авантуры ўзялі ўдзел і прагаласавалі 6700 чалавек з амаль 7 мільёнаў беларускіх выбарцаў, то гэты — 2100, то бок 0,03 працэнта. Не дапамагло нічога: ні істэрычныя заклікі Ціханоўскай, Латушкі і іх падначаленых, ні інфармацыйнае абслугоўванне з боку сервільных медыя, ні вялікія грошы на рэкламу, у тым ліку ў расійскіх блогераў.

Вынік цалкам заканамерны, улічваючы, што офіс Ціханоўскай і яго падшэфныя НДА даўно страцілі давер беларусаў праз шматлікія скандалы, падазрэнні ў карупцыі, халатнасць пры працы з данымі, з-за чаго многія з іх апынуліся ў руках беларускіх спецслужбаў, а таксама праз інфільтраванасць агентурай. Чаго варты адзін кейс спікеркі папярэдняй «Каардынацыйнай рады» Анжалікі Мельнікавай, якая аказалася супрацоўніцай КДБ і збегла ў Мінск з грантавымі грашыма.

Беларусы вынеслі прысуд палітычным самазванцам і блазнам і прагаласавалі нагамі. Усё заканамерна. Уражвае толькі адно: бяссорамнасць і нахабства людзей, якія называюць сябе лідэрамі беларускай апазіцыі. Раздуты ад уласнай важнасці былы чыноўнік Павел Латушка горда абвясціў сябе пераможцам «выбараў»: за яго прагаласавалі 42 працэнты ад 0,03 працэнта тых, хто ўдзельнічаў у гэтым фарсе. Я не паленавалася падлічыць: за Латушку і ягоных паплечнікаў прагаласавалі цэлых 0,0126% беларусаў!

Увогуле, гэтым разам было бачна, наколькі складана офісу Ціханоўскай было знайсці ўдзельнікаў псеўдавыбараў. Прыстойныя і разумныя людзі адмовіліся браць удзел у гэтай клоўнадзе. Пераважна на гэта пайшлі тыя, хто спадзяецца на заходнія гранты, і дармаеды, што не жадаюць ісці працаваць, і, дапускаю, невялікая частка наіўных людзей. Хоць, здавалася, да 2026 года ўжо да ўсіх дайшло, што нічога гэтая рада не каардынуе і ні на што не ўплывае.

Цяжка назіраць, як прамарноўваюцца заходнія грошы, якія маглі б пайсці не на камфортнае жыццё Ціханоўскай і Латушкі, іх бессэнсоўныя і бескарысныя «кабінеты» і «рады», а на дапамогу шматлікім уцекачам, палітвязням, незалежным медыя. Столькі людзей, выкінутых або вымушаных уцякаць з Беларусі, сёння маюць патрэбу ў рэальнай дапамозе.

Як не сорамна столькі гадоў на фоне пакут простых людзей выстаўляць сябе за «прэзідэнтаў», «міністраў», «дэпутатаў»? Уражанне поўнай калькі з Лукашэнкі і яго хунты. Розніцы, калі і былі, то да сённяшняга дня сцерліся.

І напрыканцы пра іронію лічбаў. У 2020 годзе за Лукашэнкам з-за мізэрнай падтрымкі ў перадвыбарных апытаннях замацавалася мянушка «Саша 3 працэнты». Праз 6 гадоў ягоная выпадковая візаві Ціханоўская з-за ўласнай дурноты і баязлівасці і з дапамогай бяздарнага атачэння дакацілася да падтрымкі ў 0,03 працэнта. З чым і віншую.

Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка Charter97.org

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках