У турысткі з Расіі здарыўся культурны шок у беларускім цягніку
3- 20.05.2026, 17:34
- 4,600
Усе назвы — па-беларуску.
Расіяне едуць у Беларусь, каб пранікнуцца культурай і традыцыямі нашай краіны. Некаторыя нават запісваюць відэаролікі пра сваё знаёмства з суседняй дзяржавай.
Для трох расіянак яно пачалося ў беларускім цягніку «Масква—Мінск». Здзіўленне ў адной з расіянак выклікала тое, што назвы прадуктаў у меню напісаныя не па-руску, — заўважыў сайт Charter97.org.
Яна, лаючыся матам, з насмешкай паспрабавала прачытаць назвы печыва «Слодыч» і цукерак «Журавінка» і, урэшце, звярнулася да падруг з пытаннем: «Якога х… тут усё па-беларуску? Мы ж на тэрыторыі Расіі!»
Падругі паспрабавалі растлумачыць, што яны знаходзяцца ў беларускім цягніку, і ад таго, што ён знаходзіцца на тэрыторыі Расіі, рускім ён не становіцца. Паколькі турыстка не зразумела, давялося прывесці іншыя аналогіі.
«Ты думаеш, што калі самалётам «Аэрафлота» прылятаеш у Бангкок, ён становіцца тайскім? Не. У расійскім самалёце частуюць расійскай ежай, у беларускім — беларускай», — сказала адна з турыстак.
Трэба адзначыць, што назву нашай краіны госці з Расіі вымавілі амаль правільна.
Увага, ненарматыўная лексіка!
Wyświetl w Threads