Зяленскі: Расія спрабуе ўцягнуць Беларусь у вайну
1- 15.05.2026, 17:02
- 1,968
Украіна фіксуе новыя спробы Масквы схіліць Лукашэнку да ўдзелу ў агрэсіўных аперацыях.
Украіна фіксуе новыя спробы Масквы ўцягнуць Беларусь у вайну. Паводле слоў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, расіяне спрабуюць пераканаць Лукашэнку далучыцца да новых ваенных аперацый РФ.
Аб гэтым Зяленскі паведаміў пасля нарады з кіраўнікамі ўкраінскіх сілавых ведамстваў.
Паводле слоў украінскага лідара, падчас нядаўніх кантактаў прадстаўнікі Расіі спрабавалі схіліць Лукашэнку да ўдзелу ў «новых расійскіх агрэсіўных аперацыях».
«Расія, у прыватнасці, разглядае планы аперацый на паўднёвым і паўночным напрамках з тэрыторыі Беларусі — альбо супраць чарнігаўска-кіеўскага напрамку ва Украіне, альбо супраць адной з краін НАТА. Менавіта з тэрыторыі Беларусі. Украіна валодае дэталямі размовы паміж Расіяй і Беларуссю. Украіна, безумоўна, будзе абараняць сябе і сваіх людзей, калі Аляксандр Лукашэнка памыліцца і вырашыць падтрымаць яшчэ і гэты расійскі намер», — заявіў Зяленскі.
Ён таксама паведаміў, што даручыў Сілам абароны і бяспекі Украіны ўзмацніць гэты напрамак і падрыхтаваць план рэагавання на магчымую агрэсію.