24 лiпеня 2026, Пятніца, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грандыёзнае пабоішча: танкавы штурм РФ пад Ачарэцінам разгромлены

3
Грандыёзнае пабоішча: танкавы штурм РФ пад Ачарэцінам разгромлены

Першае баявое прымяненне Т-72Б3А правалілася.

Пад Ачарэцінам адбылося грандыёзнае танкавае пабоішча. Механізаваны штурм Узброеных Сіл РФ быў разгромлены, расіяне панеслі цяжкія страты.

Пагалоскі з гэтай нагоды пачалі хадзіць яшчэ раніцай 23 ліпеня, калі ўкраінскі Генштаб апублікаваў сваю штодзённую зводку. У ёй паведамлялася пра страту расіянамі адразу 28 танкаў, што з’яўляецца вялікай рэдкасцю на гэтым этапе вайны. Старшы лейтэнант Сіл абароны Украіны з пазыўным «Алекс» паведаміў падрабязнасці.

Паводле яго дадзеных, бой адбыўся каля Ачарэціны, што на Данбасе. «Амаль год не бачыў больш-менш значнай колькасці танкаў і БМП праціўніка падчас механізаванага штурму. Але сёння (расіяне — рэд.) вырашылі нагадаць… Браня і асабісты склад былі паспяхова знішчаныя. Вораг поспеху не меў, 80 % усяго шлаку было разбіта на падыходах да перадняга краю», — расказаў афіцэр.

Неўзабаве былі апублікаваныя кадры разгрому. Ролік выклаў спецназ «Амега» НГУ. «На перадавой нашы FPV-дроны выявілі і абясшкодзілі калону расійскай бранятэхнікі. На відэа феерычная праца воінаў «Крыла Амэгі», — гаварылася ў паведамленні.

Афіцэр Арміі абароны Ізраіля і ваенны аглядальнік Ігаль Левін звярнуў увагу на тое, што ў штурме адбылося першае баявое прымяненне расіянамі сваіх мадэрнізаваных танкаў «Т-72Б3А». «Першае баявое прымяненне танкаў Т-72Б3А з КАЗ «Арэна-М», мадэрнізаванай для супрацьдзеяння FPV-дронам, скончылася няўдала. На відэа кадры паразы ў карму танка «Т-72Б3А» – КАЗ не спрацавала… Відавочна, што спроба масіраванага прымянення бранятэхнікі РФ аказалася няўдалай», — напісаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках