«Вайсковая машына РФ ператвараецца ў пыл»
- 24.07.2026, 8:26
- 4,906
Дыктатар Уладзімір Пуцін памыліўся.
Амерыканскі сенатар-рэспубліканец ад Пенсільваніі Дэвід Маккормік заявіў, што ў вайне супраць Украіны расійская «вайсковая машына» ператвараецца ў пыл, а дыктатар Пуцін памыліўся.
Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы X.
Маккормік лічыць, што расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін памыліўся, калі думаў, што Украіна будзе хутка разгромленая пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання расійскіх войскаў, а краіны Захаду здадуцца і не будуць падтрымліваць Кіеў.
Сенатар звярнуў увагу на тое, што наступ акупацыйнай арміі Расіі захрас, а расійская «вайсковая машына» ператвараецца ў пыл.
Адным з прыкладаў ён прывёў велізарныя страты арміі РФ. Паводле яго звестак, з 2022 года армія Расіі страціла ў вайне супраць Украіны ўжо каля 1,4 млн чалавек.
«Злучаныя Штаты павінны скарыстаць сваю перавагу. Менавіта так мы дасягнем мэты прэзідэнта Дональда Трампа: мір праз сілу», — дадаў сенатар.
Дэвід Маккормік стаў сенатарам ЗША ў студзені 2025 года. Ён прадстаўляе Рэспубліканскую партыю. У канцы мінулага года ён стаў адным з сааўтараў двухпартыйнага законапраекта, унесенага ў Сэнат ЗША, які прадугледжвае санкцыі за куплю або садзейнічанне імпарту нафты і нафтапрадуктаў з Расіі.