Беларускія студэнты масава выходзяць на акцыі пратэсту
19- 30.10.2020, 13:46
- 51,936
Навучэнцы збіраюцца ля галоўных карпусоў сваіх ВНУ.
Сёння - пяты дзень нацыянальнай забастоўкі і 82-ы дзень безупынных пратэстаў супраць незаконнай улады ўзурпатара Лукашэнкі.
Беларускія студэнты масава выходзяць на акцыі пратэсту каля галоўных карпусоў сваіх ВНУ.
Сайт Charter97.org публікуе агляд самых важных студэнцкіх пратэстаў за сёння:
Выпускнікі розных гадоў і факультэтаў прыйшлі падтрымаць студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР).
Ва ўнутраным дворыку Акадэміі мастацтваў сабралася больш за сто чалавек. Яны патрабуюць аднавіць студэнтаў.
Акцыя праходзіць ля ўваходу ў Акадэмію мастацтваў. Праязджаюць аўто і актыўна сігналяць.
На акцыю выйшлі студэнты факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ).
Масавая акцыя праходзіць каля галоўнага ўваходу ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (БНТУ).
Акцыю салідарнасці праводзяць студэнты Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА».
Бацькі і выпускнікі Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (МДЛУ) прыйшлі падтрымаць масавую акцыю студэнтаў.
Студэнты Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта выйшлі на марш салідарнасці.