Страйкі працуюць
11- 30.10.2020, 20:13
- 33,299
Працоўным на заметку.
Сёння раніцай стала вядома, што ў адным з цэхаў БелАЗа рабочыя адмовіліся распачынаць працу праз звальненне трох іх калег, якія страйкавалі.
Даслоўна праз некалькі гадзін кіраўніцтва прапанавала звольненым напісаць заявы на аднаўленне, піша тэлеграм-канал «Баста!».
Раптам аказалася, што фразачкі «ніхто не трымае» і «кожнаму пара выбраць свой бок», што гучалі ад дыктатара - гэта пусты гук. Зрэшты, нічога новага. Высветлілася, што як толькі працоўныя праяўляюць салідарнасць і пачынаюць дамагацца сваіх патрабаванняў разам, кіраўніцтва вельмі хутка пачынае іх чуць і нават гатова ісці на саступкі.
Працоўным астатніх заводаў на заметку.