У Сеціве з'явіліся звесткі сілавікоў Ленінскага раёна Менска
7- 31.10.2020, 13:59
- 26,878
Беларусы працягваюць выкрываць удзельнікаў усіх бандфармаванняў Лукашэнкі.
Беларускія кібер-партызаны паведамілі пра публікацыі ў Сеціве асабістых звестак сілавікоў з бандфармаванняў Лукашэнкі ў Ленінскім раёне Менска:
«Збіванне студэнтаў БДТУ у калідорах універсітэта - гэта ўжо чырвоная лінія!
Апранутыя ў цывільнае оперупаўнаважаныя і ціхары - гэта сябры разбойны групоўкі ў стылі 90-х, укормленыя і ўзброеныя на грошы падаткаплацельшчыкаў, нацкаваныя на нашых студэнтаў!
Такое беззаконне недапушчальнае, таму вось наш адказ:
У знак падтрымкі і салідарнасці з усімі студэнтамі мы публікуем спіс усіх гэтых бандытаў па Ленінскім раёне. Ананімнасць больш не прыкрывае вашы злачынствы. Вашы маскі з гэтага часу празрыстыя, віншуем.
Аператыўнікі і ціхары па астатніх раёнах Менска і іншых гарадах, мы трымаем вас у поле зроку. Ад вас залежыць дэананімуем мы вас ці не. Асабліва пільна мы сочым за сітуацыяй у БДМУ і на «Гродна-Азот», - пішуць кібер-партызаны.