Заўтра падчас Маршу «Не забудзем, не даруем!» будзе добрае надвор'е
5- 31.10.2020, 20:23
- 26,206
Прагноз сіноптыкаў на 1 лістапада.
1 лістапада варункі надвор'я пераважна будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі па паўднёвым усходзе краіны захаваецца ўплыў няўстойлівай вільготнай паветранай масы. Чакаецца воблачна з праясненнямі, піша сайт pogoda.by.
Пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе краіны кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах туман. Вецер паўночна-ўсходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +1... +8°С, максімальная ўдзень +6.. +12°С.
Нагадаем, што ў Менску 1 лістапада а 14:00 пачнецца Марш «Не забудзем, не даруем!». Збор на станцыі метро Парк Чалюскінцаў (каля гадзіннікавага завода).