10 траўня 2024, Пятніца, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі: Улады выразна дэманструюць сваё стаўленне да Курапатаў

8
Алесь Бяляцкі: Улады выразна дэманструюць сваё стаўленне да Курапатаў

Улады спужаліся Марша «Не забудзем, не даруем!».

32 гады таму, 30 кастрычніка 1988 года, тысячы людзей зладзілі марш у Менску ва ўрочышча Курапаты, дзе ў 1930-я гады супрацоўнікі НКУС знішчылі тысячы нявінных людзей, паведамляе «Радыё Рацыя».

На розныя ацэнкі, карнікі НКВД расстралялі ў Курапатах з 1937 да 1941 года ад 30 тысяч (першае расследаванне, праведзенае пракуратурай БССР) да 250 тысяч чалавек. Сёння ў Маршы «Не забудзем, не даруем», які ішоў да Курапатаў, удзельнічаў праваабаронца Алесь Бяляцкі:

- Гэтым шляхам, дарэчы, ішоў Марш, калі ў 1989 годзе ўсталёўвалі Крыж Пакуты. Я добра памятаю, менавіта па Карбышава ішла калона з Крыжам наперадзе, які потым ўсталявалі ў Курапатах. Сёння мы паўтарылі гэты шлях, але ўжо з зусім іншым стаўленнем уладаў. Бо ў 1989 годзе дэманстрантаў усё ж не чапалі. Пасля разгону Дзядоў у 1988 годзе, фактычна, да 1995 года дэманстрацыі і мітынгі ў Беларусі праводзіліся амаль без затрыманняў, амаль без праблем.

На жаль, цяпер сітуацыя адваротная - масавыя рэпрэсіі, затрыманні, ужыванне спецсродкаў. Лукашэнка некалькі разоў казаў, што ўсё адбываецца на ягоны загад.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках