Патрабуем увесці санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці
116- Андрэй Саннікаў
- 15.11.2020, 21:05
- 206,099
Спыніць карнікаў могуць толькі неадкладныя санкцыі Захаду!
Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», экс-кандыдат у прэзідэнты краіны Андрэй Саннікаў зрабіў тэрміновую заяву.
«Спыніць карнікаў могуць толькі неадкладныя санкцыі Захаду!
Прашу максімальны рэпост!
Перакладайце на іншыя мовы ў сваіх краінах, распаўсюджвайце, патрабуйце ўвядзення санкцый ад палітыкаў.
Патрабуем увесці санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці:
- адключыць рэжым ад міжнароднай міжбанкаўскай сістэмы SWIFT;
- замарозіць рахункі дзяржаўных прадпрыемстваў за мяжой;
- спыніць закупкі нафтапрадуктаў, вырабленых у Беларусі;
- увесці эмбарга на ўсе ўгоды з кампаніямі, якія падтрымліваюць рэжым;
- абвясціць карныя органы Лукашэнкі тэрарыстычнымі арганізацыямі;
- санкцыянаваць арышт у кожным пункце свету міжнароднымі і нацыянальнымі судамі асоб, вінаватых у злачынствах рэжыму;
- выслаць усіх паслоў рэжыму як памагатых злачынстваў».