18 траўня 2024, Субота, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск апісаў сімптомы каранавіруса

2
Ілан Маск апісаў сімптомы каранавіруса
ІЛАН МАСК
ФОТА: REUTERS

Са слоў прадпрымальніка, ён мае «сярэдні выпадак COVID-19».

Заснавальнік кампаній Tesla і SpaceX Ілан Маск апісаў сімптомы захворвання пасля атрымання процілеглых вынікаў тэстаў на COVID-19. Пра гэта ён напісаў у Twitter.

Са слоў прадпрымальніка, ён мае «сярэдні выпадак COVID-19». «Мае сімптомы - гэта сімптомы лёгкай застуды, што нядзіўна, бо каранавірус - гэта тып застуды», - растлумачыў Маск. Ягонае самаадчуванне параўнальнае з адчуваннямі пры звычайнай рэспіраторнай інфекцыі, аднак «з большай хваравітасцю цела і туманнай галавой пры кашлі і чханні».

Кіраўнік кампаній падкрэсліў, што лабараторыі дагэтуль не даслалі яму адназначны вынік тэстаў на COVID-19.

13 лістапада Маск заявіў, што зрабіў чатыры экспрэс-тэсты на COVID-19 і атрымаў два дадатныя і два адмоўныя вынікі, пры гэтым ён здаў усе матэрыялы ў адзін дзень, тэсты былі ад аднаго вытворцы, а абследаванні праводзіла адна і тая ж медсястра.

Каб зразумець, хворы ён або не, Маск наважыў здаць ПЛР-аналіз на наяўнасць каранавіруса ў некалькіх лабараторыях. Вынікі абяцалі даслаць праз дзень.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках