Патрабуем эфектыўных санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі!
13- 18.11.2020, 14:45
- 39,738
Бандытаў можна спыніць толькі жорсткімі захадамі.
На вядомым міжнародным сайце change.org з'явілася петыцыя з патрабаваннем увядзення жорсткіх санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, паведамляе Charter97.org.
Петыцыю ўжо падпісалі дзейныя і былыя палітыкі, грамадскія дзеячы, парламентарыі, былыя міністры, кіраўнікі ўрадаў, акторы, рэжысёры, музыкі, дысідэнты, лідары апазіцыі народаў, якія змагаюцца супраць тыраніі ў сваіх краінах, былыя палітвязні, кіраўнікі праваабарончых арганізацый, аналітыкі даслоўна з усяго свету.
Многія падпісваюць петыцыю з каментаром.
Вось некаторыя з іх:
«Падпісваю з пачуццём глыбокага непрымання існага рэжыму ў Беларусі і злачынных дзеянняў цяперашняга кіраўніцтва.»
«Гэта сапраўдны генацыд. Калі ласка, спыніце ашалелага дыктатара, які забівае беларусаў.
«Фашызму не месца на Зямлі.»
«Тэрарызм, забойствы і знішчэнне сваіх грамадзян трэба спыніць!»
«Падпісваю, бо Лукашэнка - забойца!»
«Не страшнаму і хлусліваму рэжыму Лукашэнкі! Годзе катаваць нас, народ беларускі! Пайшоў прэч, хлуслівы ўзурпатар!»
«Я падпісваю петыцыю, бо хачу жыць у краіне, дзе ў чалавека ёсць правы, і ён можа быць свабодным і развівацца так, як яму хочацца, дзе выконваецца канстытуцыя і голас народа чуюць.»
«Не магу паверыць, што такое адбываецца ў цэнтры Еўропы ў 2020 годзе! Гэта зусім непрымальна!»
«Падтрымліваю мужнасць і смеласць народа Беларусі!»
Петыцыя адрасаваная лідарам вядучых дзяржаў дэмакратычнага свету і міжнародным арганізацыям: Еўразвязу, ЗША, Вялікай Брытаніі, Нарвегіі, Нямеччыне, Францыі, Канадзе і іншым.
Ніжэй прыводзіцца тэкст петыцыі:
«Беларусь ужо некалькі месяцаў пратэстуе супраць незаконнага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі, які сёлета 9 жніўня 2020 года чарговым разам сфальсіфікаваў выбары.
Акцыі пратэсту носяць мірны характар, у іх узяла ўдзел беспрэцэндэнтная колькасць чалавек, нягледзячы на сталыя правакацыі з боку дыктатарскага рэжыму.
Мірныя дэманстрацыі беларусаў з патрабаваннем свабодных і справядлівых выбараў і павагі да правоў чалавека і асноўных свабод былі сустрэтыя нябачных памераў гвалтам, і непрыхаванай агрэсіўнасцю з боку шматлікіх узброеных структур рэжыму, у тым ліку людзей у масках і цывільным адзенні, якія дзейнічаюць на загад уладаў.
З пачатку кампаніі гвалту, развязанай на асабісты загад Лукашэнкі супраць мірнага насельніцтва Беларусі, больш за 30 000 чалавек зазналі арышты і затрыманні. Шмат хто быў жорстка збіты, зазнаў катаванні, быў скалечаны, нават забіты і згвалчаны.
Ужо 1 верасня 2020 года экспэрты ААН паведамілі аб 450 выпадках жорсткіх катаванняў і аб 6 выпадках зніклых без вестак, як мяркуецца загінулых. З тых часоў гэтыя лічбы значна выраслі.
У дачыненні да ўдзельнікаў мірных дэманстрацыяў у Беларусі распачатыя больш за 1000 крымінальных спраў.
Гэтыя факты заахвоцілі праваабаронцаў у Беларусі, а таксама міжнародныя арганізацыі, такія як Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMCT), выкарыстоўваць паняцце «злачынствы супраць чалавечнасці», учыненыя рэжымам Лукашэнкі.
Маштабы рэпрэсій супраць народа Беларусі за спробу рэалізаваць сваё права на выбар свайго ўрада проста ашаламляюць.
У гэтай сувязі немагчыма зразумець вельмі мяккую, запозненую і неэфектыўную рэакцыю ўрадаў дэмакратычнага свету на трагічныя падзеі ў Беларусі ці нават адсутнасць якой-небудзь рэакцыі.
Спіс з пары дзясяткаў злачынцаў ва ўладзе пры абсалютна неэфектыўных абмежаваннях на паездкі напраўду абражае беларускі народ на фоне дзясяткаў тысяч выпадкаў арыштаў, збіцця, катаванняў і незаконных прысудаў.
Бандытаў можна спыніць толькі жорсткімі санкцыямі з боку Захаду.
Патрабуем увесці санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці:
- адключыць рэжым ад міжнароднай міжбанкаўскай сістэмы SWIFT;
- замарозіць рахункі дзяржаўных прадпрыемстваў за мяжой;
- спыніць закупы нафтапрадуктаў, вырабленых у Беларусі;
- увесці эмбарга на ўсе ўгоды з кампаніямі, якія падтрымліваюць рэжым;
- абвясціць карныя органы Лукашэнкі тэрарыстычнымі арганізацыямі;
- санкцыянаваць арышт у кожным пункце свету міжнароднымі і нацыянальнымі судамі асоб, вінаватых у злачынствах рэжыму;
- выслаць усіх паслоў рэжыму як памагатых злачынстваў».