19 траўня 2024, Нядзеля, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампанія Leroy Merlin прыпыніла будаўніцтва гіпермаркета ў Менску

6
Кампанія Leroy Merlin прыпыніла будаўніцтва гіпермаркета ў Менску
ФОТА: TUT.BY

Французская кампанія вырашыла сфакусавацца на стратэгічных мэтах у Расеі.

Французская кампанія Leroy Merlin прыпыніла будаўніцтва гіпермаркета ў Менску, паведамляе naviny.media.

«Мы сапраўды прынялі пастанову пра часовае прыпыненне нашага праекта ў Менску. Гэтае рашэнне было прынятае ў сувязі з крызісам, выкліканым COVID-19, і яго фінансавымі наступствамі, і зменамі нашых стратэгічных прыярытэтаў, якія рушылі за ім. Гэтыя абставіны вымусілі нас перагледзець размеркаванне нашых рэсурсаў з асаблівай увагай, і найбліжэйшым часам мы будзем сфакусаваныя на трох стратэгічных мэтах у Расеі: павелічэнне прывабнасці амніканальнай крамы, развіццё працы з прафесіяналамі і электронную камерцыю. Цяпер мы вядзём перамовы з нашымі пастаўшчыкамі і партнёрамі, супрацоўнікамі кампаніі, з улікам іх пажаданняў і садзейнічаючы іх працаўладкаванню. Як толькі з'явяцца дадатковыя навіны пра праект, мы абавязкова падзелімся», - гаворыцца ў адказе кампаніі на запыт БелаПАН.

Пра тое, што французская група кампаній Adeo інвесціруе больш за 20 млн еўраў у адкрыццё гіпермаркета Leroy Merlin у беларускай сталіцы, паведаміў 10 снежня 2018 гадоў у Менску на канферэнцыі з патэнцыяльнымі беларускімі пастаўшчыкамі намеснік генеральнага дырэктара міжнароднай кампаніі Leroy Merlin Філіп Ражэ. «Інвестыцыі пойдуць на ўчастак, саму краму, абсталяванне, тэхніку і IT. Гэта ўсё, акрамя напаўнення таварамі», - растлумачыў ён. На пытанне, ці будуць адкрывацца крамы ў абласных цэнтрах, ён адказаў: «Мы спачатку паглядзім у Менску, а потым разгледзім магчымасць адкрыць дзве-тры крамы ў рэгіёнах».

Адкрыццё крамы Leroy Merlin планавалася на сакавік 2020 года на вуліцы Ціміразева, каля гандлёвага цэнтра «Ждановічы». Плошча крамы павінна была скласці 10 тысяч кв. м, склада - 2 тысячы кв. м. Прадугледжвалася паркоўка на 900 машын і летні садовы павільён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках