18 траўня 2024, Субота, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: Джо Байдэн хоча пахаваць пуцінскую «Паўночную плынь-2»

31
Bild: Джо Байдэн хоча пахаваць пуцінскую «Паўночную плынь-2»
ДЖО БАЙДЭН

Прыхільнікі пуцінскага праекта «Паўночная плынь - 2» рана радаваліся.

Пасля пройгрышу Дональда Трампа на выбарах многія нямецкія палітыкі спадзяваліся на перазапуск нямецка-амерыканскіх стасункаў. З уступленнем на пасаду Джо Байдэна ў студзені наступнага года яны чакалі вяртання да цёплых стасункаў часоў Барака Абамы. Але за эйфарыяй, звязанай з сыходам Трампа, рушыла ўслед працверажэнне, піша Bild (пераклад - inosmi.ru).

Па найбуйнейшаму спрэчнаму пункту ў стасунках, расейскай «Паўночнай плыні - 2», Джо Байдэн у найбліжэйшыя месяцы плануе яшчэ больш зацягнуць гайкі, каб ключавы праект Крамля з 3 мільярдамі еўраў нямецкіх інвестыцый і неабмежаванай падтрымкай нямецкага ўрада канчаткова пацярпеў крах. Рэспубліканцы і дэмакраты ў Сенаце ўзгаднілі самыя жорсткія на гэты момант санкцыі супраць актыўных удзельнікаў праекта.

Гэтыя санкцыі сталі часткай закона аб нацыянальнай абароне, які павінен быць прыняты ўжо ў снежні і будзе ўвасабляцца Джо Байдэнам у жыццё з пачатку наступнага года. Закон прадугледжвае санкцыі супраць страхавых і сертыфікацыйных кампаній, якія працуюць з расейскімі кампаніямі і судамі. Пра гэта 11 лістапада паведамляла агенцтва Bloomberg, і Bild пацвярджае гэтую інфармацыю.

І ўсё ж такі санкцыі супраць нямецкіх уладаў праз дазвол рэалізацыі праекта не разглядаюцца. Аднак экспэрты газавай галіны ў Еўропе, паводле звестак Bild, мяркуюць, што новыя санкцыі ЗША супраць «Паўночнай плыні - 2» пры прэзідэнце Джо Байдэне могуць не проста запаволіць будаўніцтва, але і канчаткова пахаваць яго, хоць газаправод пабудаваны ўжо на 95%. Каманда Джо Байдэна яшчэ некалькі тыдняў таму абвясціла, што новы прэзідэнт, каб «умацаваць энэргетычную незалежнасць Еўропы», будзе і далей выступаць супраць «Паўночнай плыні - 2», уважаючы яе «фундаментальна дрэннай угодай».

Пры гэтым у апошнія гады пастаянна гаварылася, што Дональд Трамп і яго ваяўніча настроены амбасадар у Нямеччыне Рычард Грэнел выступаюць супраць расейскага газаправода толькі таму, што хочуць «прадаваць Нямеччыне амерыканскі ЗПГ». Адцягваючы манеўр, як цяпер аказалася.

«Прыхільнікі «Паўночнай плыні - 2» доўгі час спрабавалі звязаць амерыканскую барацьбу з газпрамаўскім праектам з ініцыятывай Трампа. Гэта была тактыка абвінавачвання, бо прэзідэнта Трампа не без падстаў недалюбліваюць у многіх еўрапейскіх краінах», - кажа Бэнджамін Шміт з Гарвард-Смітсонаўскага цэнтра, дарадца Дзяржсакратарыята ў еўрапейскай энэргетычнай бяспекі пры Бараку Абаме. Але напраўду «крытыка «Паўночнай плыні - 2» ва ўрадах дэмакратаў і рэспубліканцаў аднолькавая». Нельга забываць, што менавіта віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн у жніўні 2016 года стаў першай высокапастаўленай афіцыйнай асобай ЗША, хто рэзка выказаўся пра «Паўночную плынь - 2», адзначае Шміт.

«Паўночная плыні - 2» аб'яднала рэспубліканцаў і дэмакратаў

І былы генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Раcмусен не згодны з меркаваннем немцаў, быццам барацьба з «Паўночнай плынню - 2» звязаная з асобай Трампа. Гэта адна з нешматлікіх тэм, па якіх у дэмакратаў і рэспубліканцаў адзіная пазіцыя, сказаў Раcмусен. «Абраны прэзідэнт Байдэн даўно ўважае, што гэты праект пагражае бяспецы і ўстойлівасці ўсіх краін NATO. Газаправод застанецца раздражняльным фактарам у нямецка-амерыканскіх дачыненнях, а абранне Байдэна і атручэнне Навальнага павінны заахвоціць Нямеччыну змяніць пазіцыю».

Датчанін Раcмусен шкадуе, што пагрозы санкцый накіраваны перш за ўсё супраць сертыфікацыйнай кампаніі Det Norske Veritas, што нанятая дацкім урадам. Але, урэшце, «большасць датчан будуць рады, калі гісторыя «Паўночнай плыні - 2» скончыцца ў нашых водах», - сказаў Расмусен.

Стратэгія Байдэна выйдзе за рамкі санкцый

Спецыяліст у пытаннях энэргетычнай бяспекі Алан Райлі ўважае, што новыя санкцыі ЗША як мінімум перашкодзяць будаўніцтву газаправода. На думку экспэрта аналітычнага цэнтра «Атлантычная рада», Газпраму прыйдзецца доўга шукаць сертыфікацыйныя і страхавыя кампаніі, што замарудзіць рэалізацыю праекта. Але санкцыі - толькі частка стратэгіі новага прэзідэнта ЗША, мэта якой - раз і назаўсёды закрыць праект, уважае экспэрт. У адрозненні ад Дональда Трампа, Джо Байдэн у стане распрацаваць стратэгію, каб заручыцца падтрымкай Нямеччыны ў блакадзе «Паўночнай плыні - 2».

Райлі упэўнены, што Байдэн можа прапанаваць Нямеччыне «шырокі пакет у пытаннях бяспекі, звязаны з зялёнай энэргіяй», па якім на змену газу з Расеі прыйдуць аднаўляльныя рэсурсы. «Найбуйнейшая пагроза «Паўночнай плыні - 2» паўстане, калі амерыканская звышдзяржава ўключыць падвышаную перадачу і не будзе больш супрацьстаяць праекту на халастым хаду».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках