23 красавiка 2024, aўторак, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін адказаў на пытанне аб тэрытарыяльнай прыналежнасці Карабаха

Пуцін адказаў на пытанне аб тэрытарыяльнай прыналежнасці Карабаха

Прэзідэнт РФ таксама распавёў, хто быў аўтарамі тэксту заявы аб Нагорным Карабаху.

Армянскі бок не прызнаў незалежнасць і суверэнітэт Нагорнага Карабаха, і гэта значыць, што, з пункту гледжання міжнароднага права, Карабах і прылеглыя да яго тэрыторыі з'яўляюцца часткай Азербайджана. Такім чынам прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін адказаў у эфіры «Расія 1» на пытанне аб тэрытарыяльнай прыналежнасці НКР, піша lenta.ru.

Расейскі лідар таксама распавёў, што аўтарамі тэксту заявы аб Нагорным Карабаху былі ўсе тры стараны, якія падпісалі яго. «Што да самога тэксту, то мы рабілі гэта ўтрох - я, натуральна, прэзідэнт [Азербайджана Ільхам] Аліеў і прэм'ер [Арменіі Нікол] Пашынян», - сказаў Пуцін і дадаў, што па-іншаму было немагчыма.

Са слоў расейскага лідара, дамоўленасці былі толькі паміж Арменіяй і Азербайджанам, а Масква выконвала толькі ролю пасярэдніка і ўзяла на сябе абавязкі ажыццявіць мірнае развядзенне бакоў. «Што мы цяпер і робім», - сказаў на заканчэнне кіраўнік дзяржавы.

9 лістапада лідары Расеі, Арменіі і Азербайджана прынялі супольную заяву аб спыненні баёў у Нагорным Карабаху з 10 лістапада. Стораны дамовіліся, што Баку атрымае кантроль над тэрыторыямі Агдамскага, Газахскага, Кельбаджарскага і Лачынскага раёнаў. Акрамя таго, у Карабаху будуць прысутнічаць расейскія міратворцы. Падраздзяленні будуць разгорнутыя ўздоўж лініі судакранання і Лачынскага калідора, які злучае Нагорны Карабах з Арменіяй.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках