2 траўня 2024, Чацвер, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрусь Такінданг: Чулі, як сігналілі машыны «Жы-ве-Бе-ла-русь», гэта вельмі падняло настрой

2
Андрусь Такінданг: Чулі, як сігналілі машыны «Жы-ве-Бе-ла-русь», гэта вельмі падняло настрой
АНДРУСЬ ТАКІНДАНГ

Музыка выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту.

Напярэдадні на свабоду пасля 15 сутак арышту выйшлі музыкі – Павал Аракелян, Андрусь Такінданг, Ігар Асідчанка і Леанід Паўлёнак. Канстанцін Лісецкі падчас арышту захварэў і цяпер знаходзіцца ў шпіталі, паведамляе gazetaby.com.

Усе яны былі затрыманыя пасля дваровых канцэртаў у Менску.

– Я не шкадую ні пра што. Па-першае, мы дайгралі той канцэрт да канца. Там было вельмі душэўна. А ўчора мяне сустракалі людзі з таго двара з Каменнай Горкі, і гэта было вельмі прыемна. Яны нават нейкі мой малюнак у сябе на сцяне размясцілі – усміхаецца музыка гурта «Рэха» Андрусь Такінданг.

Ён расказаў пра свае першыя ўражанні на волі.

– Так апынулася, што ў пятніцу 6 лістапада я сустракаў з Акрэсціна кантрабасіста Эрыка Арлова-Шымкуса, а пасля сам быў затрыманы і ўчора ўжо ён мяне сустракаў. Такі колаварот. Я вельмі добра сябе адчуваю і вельмі ўражаны тым, колькі людзей мяне сустракала, спачатку на Акрэсціна, а потым дома суседзі. Шмат падарункаў, лістоў, такое адчуванне, што мы дзесяць гадоў катаргі адседзелі, такое стаўленне да нас, – дзеліцца артыст і шкадуе, што яшчэ не паспеў усім падзякаваць.

Ён расказвае пра ўмовы ў турме і пра тое, як адбываецца сувязь зняволеных з светам.

– Усе гэтыя два тыдні нейкая мінімальная інфармацыя паступала да нас у камеру з новымі затрыманымі. Так мы даведаліся пра Рамана Бандарэнку, якога забілі, і былі шакаваныя гэтай смерцю.

Адзін раз мы чулі, як сігналілі машыны «Жы-ве-Бе-ла-русь», гэта вельмі падняло настрой. Пра тое, што адбываюцца нядзельныя маршы, мы даведваліся з таго, як увечары прыязджалі аўтазакі, мы чулі. Потым на калідоры заводзілі новых людзей, мы разумелі, што адбываюцца арышты і што людзей даволі шмат.

Калі нас затрымалі пасля канцэрту, то адвезлі ў Фрунзенскі РУУС. Там розныя супрацоўнікі: хтосьці проста выконваў свае функцыі і пісаў пратаколы, хтосьці трохі мацюкаўся і прыкрыкваў: «Што вы дома не седзіце!»

Але нас не білі, гвалту не ўжывалі. А вось тыя, каго затрымалі ў нядзелю 8 лістапада, расказвалі, што бачылі кагосьці збітага пры затрыманні альбо ў аўтазаку. Ім ужо і кайданкі на рукі надзявалі – успамінае музыка.

Так атрымалася, што першыя тры дні ён знаходзіўся разам са сваімі сябрамі, а потым знайшоў новых сяброў.

– Нас затрымалі чацвярых, усіх разам дапытвалі і размясцілі спачатку ў чатырохмясцовай камеры, а на наступны дзень, у нядзелю, калі было шмат затрыманых, нас перавялі ў двухмясцовую.

Там быў адзін матрац, але ж для нас гэта не было страшна, мы ўсе свае, неяк размяшчаліся на ложках і падлозе. Пасля суда ў аўторак ад нас забралі Кастуся Лісецкага і Леаніда Паўленку і мы засталіся з Ігарам Асідчанкам, а потым мяне перавялі ў камеру на шэсць чалавек. Сярод іх былі і бізнэсмэн, і прадпрымальнікі, і праграміст, і студэнт. Усе людзі інтэлігентныя з вышэйшай адукацыяй. Былі тыя, каго затрымлівалі і летам, але яны не здаюцца і прадаўжаюць барацьбу.

Адзін чалавек вельмі цікава апавядаў лекцыі з гісторыі Старажытнага Рыма. Увогуле размовы былі доўгімі, неяк спрабавалі займацца фізкультурай. Добрая кампанія – вельмі спрашчае знаходжанне на Акрэсціна, – сцвярджае музыка.

Як і ўсе арыштанты, ён чакаў перадачу ад блізкіх.

– Не столькі ежу, ежа для мяне была нармальная, як у санаторыі, дыетычныя кашы, я іх з задавальненнем еў. Мне перадалі Евангелле “Новы Завапет” і асноўнае – асадку і нататнік. Можна было пісаць і маляваць, – паказаў музыка свае малюнкі з-за кратаў.

Перад тым як прадаўжаць творчую дзейнасць, артыст збіраецца праверыцца на каранавірус, таму што за кратамі «было вельмі шмат хворых».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках