2 траўня 2024, Чацвер, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 120 населеных пунктаў у Карабаху перайшлі пад кантроль Азербайджана

Больш за 120 населеных пунктаў у Карабаху перайшлі пад кантроль Азербайджана

Ваенныя дзеянні спыненыя.

У Карабаху пад кантроль Баку перайшоў 121 населены пункт. Бакі гатовыя абмяняцца палоннымі.

Урад Арменіі апублікаваў спіс населеных пунктаў у Нагорным Карабаху, якія пераходзяць пад кантроль Азербайджана згодна з падпісанай заявай аб спыненні ваенных дзеянняў, піша ria.ru.

Так, у спісе 52 населеных пункта Кашатагскага раёна, 16 населеных пунктаў у Шаўмянскім раёне, 29 у Гадруцкім раёне. Таксама восем сёлаў перадаюцца ў Мардакерцкім раёне, шэсць пасёлкаў - у Мартунінскім раёне і восем - у Аскеранскім раёне. У Шушанскім раёне перадаюцца горад Шушы і сяло Карын Так.

Таксама ўрад Арменіі гатовы надаць аднаразовую дапамогу 300 тысяч драмаў (600 даляраў) жыхарам Карабаха, якія былі зарэгістраваныя ў гарадах і сёлах, што перайшлі пад кантроль Азербайджана, паведамляе korrespondent.net

Нагадаем, што Азербайджан пачаў ваенную аперацыю ў Нагорным Карабаху 27 верасня. Прэзідэнты Азербайджана, РФ і прэм'ер-міністр Арменіі 9 лістапада прынялі заяву, згодна з якой з 10 лістапада спыняецца вядзенне агню і ўсіх ваенных дзеянняў у Нагорным Карабаху. Падраздзяленні ўзброеных сіл Азербайджана і Арменіі спыніліся на займаных пазіцыях. Чакаецца абмен палоннымі. Усцяж лініі судакранання і Лачынскага калідора, які злучае Карабах з Арменіяй, размяшчаюцца расейскія міратворцы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках