2 траўня 2024, Чацвер, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Увесь свет падтрымлівае беларускіх працоўных

6
Увесь свет падтрымлівае беларускіх працоўных
ФОТА: TUT.BY

Міжнародныя арганізацыі выказаліся пра незалежны прафзвяз РЭП.

21 лістапада ў Менску прайшоў 10 з'езд Беларускага незалежнага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). РЭП прымае запэўніванні салідарнасці і падтрымкі з усяго свету, піша praca-by.info.

Генеральны сакратар Глабальнага саюза IndustriALL, які аб'ядноўвае больш за 50 мільёнаў работнікаў горназдабыўной, энэргетычнай і апрацоўчай прамысловасці 140 краін свету, Вальтэр Санчэс абяцае і надалей «выкарыстаць усе магчымыя сродкі для падтрымкі нашых братоў і сясцёр у Беларусі ў сваёй барацьбе за асноўныя правы і свабоды».

- Беларускія незалежныя прафзвязы ўжо шмат гадоў дзейнічаюць у суровых умовах, вядомых сваім сiстэматычным парушэннем свабоды аб'яднанняў і асноўных правоў працоўных, у тым ліку ўвядзеннем абавязковых тэрміновых кантрактаў з мэтай запалохвання працоўных, адмаўленнем асноўных свабод і прыгнечаннем незалежных прафзвязаў. Гэта дасягнула свайго апагею цягам апошніх трох месяцаў, - адзначае Вальтэр Санчэс. - Сёння народ, працоўныя і прафзвязы Беларусі праходзяць праз вялізныя выпрабаванні ў сваёй барацьбе за дэмакратыю, правы чалавека і працоўныя правы. IndustriALL асуджае звальненні, рэпрэсіі, запалохванні, пераслед і арышты, накіраваныя супраць людзей, якія мірна пратэставалі, супраць вынікаў сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў, гвалту і прыгнёту ў Беларусі».

Міхайла Валынец ад імя Канфедэрацыі Свабодных прафсаюзаў Украіны (КСПУ) і Незалежнага прафзвязу гарнякоў Украіны (НПГУ) шкадуе, што «не ў просты час пандэміі ды барацьбы беларускага народа за правы, свабоды і дэмакратыю» не можа быць на з'ездзе.

«Чальцы КВПУ і НПГУ ўважліва сочаць за падзеямі ў Беларусі і неаднаразова пратэставалі ля амбасады Рэспублікі Беларусь і пісалі заклікі, далучаліся да міжнародных кампаній з патрабаваннямі спыніць гвалт і арышты прафсаюзных лідараў і актывістаў, - гаворыцца ў прывітанні. - Мы верым у поспех вашай барацьбы за справядлівасць, годную працу і вяршэнства закона, бо РЭП мае вялікі досвед у абароне правоў і інтарэсаў працоўных і мае вялікі давер працоўнага народа».

Старшыня прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці і машынабудавання Украіны Альховец нагадвае, што цягам 30 гадоў свайго існавання прафзвяз РЭП «вымушаны змагацца з самаўпраўнасцю ўладных структур і працадаўцаў, якія спрабуюць знішчыць Незалежны прафзвяз. «Але, нягледзячы на складаныя эканамічныя і палітычныя ўмовы, на пандэмію каранавіруса, вы робіце ўсё для абароны сваіх чальцоў прафзвязу ў недапушчэнні зніжэння ўзроўню іх сацыяльнай абароны», - падкрэслівае Г.Альховец.

Расейскі прафзвяз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці адзначае, што прафзвяз РЭП - «адна з самых аўтарытэтных і ўплывовых грамадскіх арганізацыяў у прафсаюзным руху, настойліва і паслядоўна бароніць сацыяльна-працоўныя правы працоўных».

«ЦК «Профрадиоэлектрона» высока шануе адмысловую атмасферу даверу і ўзаемадапамогі, якая склалася паміж нашымі арганізацыямі, і спадзяецца на прадаўжэнне плённага супрацоўніцтва», - гаворыцца ў прывітанні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках