5 траўня 2024, Нядзеля, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент правядзе тэрміновыя дэбаты аб сітуацыі ў Беларусі

9
Еўрапарламент правядзе тэрміновыя дэбаты аб сітуацыі ў Беларусі

Тэмы - парушэнне правоў чалавека і забойства Рамана Бандарэнкі.

Еўрапарламент правядзе 26 лістапада тэрміновыя дэбаты аб сітуацыі ў Беларусі. Як паведамляецца на сайце Еўрапарламенту, тэма дэбатаў: «Длейшыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, забойства Рамана Бандарэнкі». Па выніках абмеркаванняў плануецца прыняць аднайменную рэзалюцыю, паведамляюць naviny.media.

Акрамя таго, 2 снежня камітэт Еўрапарламенту ў замежных справах плануе абмеркаваць падзеі ў Беларусі і тое, як ЕЗ можа спрыяць дэмакратычным зменам у краіне.

Увечары 11 лістапада на сімвалічнай «плошчы Перамен» - у двары жылога дома на вуліцы Чарвякова ў Менску, дзе на трансфарматарнай будцы увесь час з'яўляецца выява «дыджэяў Перамен», - адбыўся канфлікт. З паведамлення відавочцаў, вечарам туды прыехалі невядомыя і сталі зрэзваць белыя і чырвоныя стужкі, якімі быў упрыгожаны двор. Мясцовыя жыхары, у тым ліку Бандарэнка, спрабавалі гэтаму супрацьстаяць, завязалася бойка. Бандарэнка быў затрыманы міліцыяй і дастаўлены ва УУС Цэнтральнага раёна.

Раніцай 12 лістапада ў СМІ з'явілася фатаграфія выпіскі з лякарні хуткай медыцынскай дапамогі, з якой вынікала, што Бандарэнка знаходзіўся ў аддзяленні рэанімацыі нейрахірургічнага профілю ў цяжкім стане. У выпісцы пазначана, што яго даставілі ў такім стане з РУУС на вуліцы Арлоўскай, 58. Пазней лекары паведамілі, што ў маладога чалавека цяжкая закрытая чэрапна-мазгавая траўма, кровазліццё ў мозг, траўмы мяккіх тканак галавы. Ён быў у коме. Увечары 12 лістапада мужчына памёр.

19 лістапада Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу за абнародванне вынікаў медычнага дыягназу Рамана Бандарэнкі. Затрыманыя лекар шпіталя хуткай дапамогі і карэспандэнтка партала tut.by Кацярына Барысевіч. Журналістка знаходзіцца ў СІЗА КДБ, адваката да яе не пускаюць.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках