10 траўня 2024, Пятніца, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісткі Барысевіч, Андрэева і Чульцова прызнаныя палітвязнямі

4
Журналісткі Барысевіч, Андрэева і Чульцова прызнаныя палітвязнямі

Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў.

У Беларусі ўжо 143 палітвязні. Праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ 11 чалавек, пераслед якіх ацэньваецца «як палітычна матываваны».

У спіс дадалі Сяргея Крыўчэню, Арцёма Мядведскага, Яўгена Курганава і Дзмітрыя Жэбуртовіча, якім выставілі абвінавачванні ў «масавых беспарадках» (арт.293 КК), а таксама Мікалая Дзядка, Аляксея Самусенку, Кіма Самусенку, Паўла Дразда, якіх абвінавачваюць паводле артыкула 342 КК «групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Таксама палітычнымі вязнямі прызнаныя затрыманыя журналісткі Кацярына Барысевіч (tut.by), Кацярына Андрэева (Белсат) і Дар'я Чульцова (Белсат).

Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі і спынення іх крымінальнага пераследу. Таксама патрабуецца вызваліць грамадзян, якія былі затрыманыя «ў сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд», і спыніць палітычныя рэпрэсіі. Заяву падпісалі восем праваабарончых арганізацый.

Падлічана, што ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў было затрымана амаль 30 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках