11 траўня 2024, Субота, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША пракаментавалі інцыдэнт з эсмінцам «Джон МакКейн»

13
ЗША пракаментавалі інцыдэнт з эсмінцам «Джон МакКейн»
ФОТА: MASS COMMUNICATION SPECIALIST 2ND CLASS MARKUS CASTANEDA/U.S. 7TH FLEET

Амерыканскі бок не згодны са сцвярджэннямі Мінабароны Расеі.

Камандаванне 7-га флоту Вайскова-марскіх сіл ЗША пракаментавала інцыдэнт з удзелам амерыканскага эсмінца «Джон МакКейн» у затоцы Пятра Вялікага ў Японскім моры. Амерыканскі бок не згодны са сцвярджэннямі Мінабароны Расеі аб тым, што эсмінец парушыў мяжу тэрытарыяльных вод Расеі.

У заяве камандавання 7-га флоту гаворыцца, што ЗША, насуперак пазіцыі Масквы, не прызнаюць затоку Пятра Вялікага тэрытарыяльнымі водамі Расеі, а ўважаюць яе за міжнародныя воды, у адпаведнасці з міжнародным марскім правам. Таму эсмінец «Джон МакКейн» наўмысна ўвайшоў у гэтыя воды, каб прадэманстраваць прыхільнасць ЗША свабодзе суднаходства ў міжнародных водах.

Раней у Міністэрстве абароны Расеі заявілі, што амерыканскі эсмінец раніцай у аўторак парушыў тэрытарыяльныя воды РФ у затоцы Пятра Вялікага, «паглыбіўшыся за лінію марской мяжы на 2 км». Пасля гэтага расейскі карабель «Адмірал Вінаградаў» «па міжнародным канале сувязі папярэдзіў амерыканскі эсмінец аб недапушчальнасці такіх дзеянняў і магчымасці ўжывання тараннага манеўру». Паведамляецца, што пасля гэтага «Джон МакКейн» «выйшаў у нейтральныя воды».

Затока Пятра Вялікага, на беразе якой, напрыклад, размешчаны горад Уладзівасток, была прызнаная ўнутранымі тэрытарыяльнымі водамі пастановай Савета міністраў СССР. Злучаныя Штаты і шэраг іншых краін, аднак, не прызнаюць гэты статус - за межамі звычайнай 12-мільнай зоны ўздоўж расейскага ўзбярэжжа.

Эсмінец «Джон МакКейн» быў названы ў гонар двух адміралаў амерыканскага флоту, якія з'яўляюцца бацькам і дзедам вядомага сенатара, цяпер нябожчыка Джона МакКейна.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках