23 студзеня 2021, Субота, 20:25
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

МАК разглядае магчымасць накладання санкцый на НАК Беларусі

8
МАК разглядае магчымасць накладання санкцый на НАК Беларусі

Міжнародны алімпійскі камітэт выступіў з заявай.

Міжнародны алімпійскі камітэт можа накласці санкцыі на Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі праз палітычныя рознагалоссі паміж спартоўцамі і ўладамі краіны, паведамляе прэс-служба МАК.

«З прычыны росту колькасці трывожных паведамленняў, якія тычацца спартоўцаў, афіцыйных асоб і спорту ў Беларусі, выканкам МАК наважыў ініцыяваць афіцыйную працэдуру з мэтай разгляду адпаведных захадаў або санкцый у дачыненні да НАК Рэспублікі Беларусь», - гаворыцца ў паведамленні.

«7 кастрычніка выканкам МАК прыняў пастанову ўзмацніць расследаванне захавання НАК Алімпійскай хартыі. Сітуацыя абмяркоўвалася на пасяджэнні выканкама 23 кастрычніка і 11 лістапада. МАК выказаў сур'ёзную заклапочанасць з нагоды агульнай сітуацыі ў спартыўнай супольнасці Беларусі», - адзначаецца там жа.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».