19 траўня 2024, Нядзеля, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выйшлі на сувязь з Voyager-2 упершыню за восем месяцаў

12
Навукоўцы выйшлі на сувязь з Voyager-2 упершыню за восем месяцаў
ФОТА: TWITTER.COM/CANBERRADSN

Зонд запусцілі ў космас у 1977 годзе.

Voyager-2 цяпер зноў на сувязі з Зямлёй. Камунікацыя з ім перапынілася ў сакавіку гэтага года, калі NASA пачала абнаўляць абсталяванне ў аўстралійскім комплексе Deep Space Station 43. Гэта адзіны цэнтр, здольны падтрымліваць сувязь з Voyager-2 на адлегласці 18,6 мільярдаў кіламетраў.

Некаторыя перадатчыкі Deep Space Station 43 не змяняліся на працягу 47 гадоў, і іх патрабавалася абнавіць. Тэставы запуск з новым абсталяваннем прайшоў 29 кастрычніка - тады зонду адправілі некалькі каманд. На атрыманне адказу спатрэбілася 34 гадзіны і 48 хвілін.

За мінулыя восем месяцаў з Voyager-2, мяркуючы па ўсім, нічога не здарылася. Зонд запусцілі ў космас у 1977 годзе. Яго місія - даследаванне далёкіх планет Сонечнай сістэмы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках