27 лютага 2021, Субота, 9:27
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сеціве з'явіліся асабовыя звесткі жаўнераў і афіцэраў унутраных войскаў

75
У Сеціве з'явіліся асабовыя звесткі жаўнераў і афіцэраў унутраных войскаў

У спісе - больш за 7 000 чалавек.

Telegram-канал НЕХТА апублікаваў спісы з больш як 7 000 салдацікаў і афіцэраў унутраных войскаў.

«Калі ў вас ёсць пераканаўчыя аргументы пра няўдзел у злачынствах рэжыму, можаце паспрабаваць даць іх нам. Тады, магчыма, мы прыбяром вас з гэтага спісу», - гаворыцца ў заяве Telegram-канала.

Адзначым, што ўнутраныя войскі прымаюць актыўны ўдзел у рэпрэсіях супраць мірных дэманстрантаў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».