23 студзеня 2021, Субота, 20:31
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі пацыентаў з COVID-19 з найбольшай колькасцю вірусных часціц

1
Навукоўцы назвалі пацыентаў з COVID-19 з найбольшай колькасцю вірусных часціц
ФОТА: REUTERS/FLAVIO LO SCALZO

Турэцкія экспэрты апублікавалі вынікі даследавання.

У арганізме бессімптомных носьбітаў COVID-19 назапашваецца больш віруса, чым у тых, хто хварэе з бачнымі сімптомамі. Да такой высновы прыйшлі спецыялісты Інстытута грамадскай аховы здароўя Турцыі, вынікі іх даследавання апублікаваныя ў нямецкім навуковым часопісе Infection, паведамляе РБК.

«Выяўлена, што вірусная нагрузка ў бессімптомных пацыентаў значна вышэйшая ў параўнанні з пацыентамі з сімптомамі», - адзначылі даследнікі.

Пры гэтым у заражаных, якія пераносілі захворванне цяжка, вірусная нагрузка зніжалася.

Навукоўцы прааналізавалі 360 узораў, атрыманых ад 60 пацыентаў абодвух полаў (48% мужчын, 52% жанчын). Сярэдні ўзрост паддоследных склаў 33,9 гадоў. З іх у 45 чалавек (75%) былі сімптомы COVID-19, у 15 пацыентаў (25%) яны адсутнічалі.

«З пачатку пандэміі існуюць супярэчлівыя думкі пра заразнасць бессімптомных пацыентаў», - указалі аўтары даследавання. Яны адзначылі, што бессімптомныя пацыенты «інтуітыўна» лічацца менш заразнымі, таму што яны не кашляюць і, як здаецца, таму не выдзяляць столькі віруса ў навакольную прастору, колькі пацыенты з сімптомамі. Аднак наяўнасць у такіх хворых больш высокай віруснай нагрузкі можа зняпраўдзіць меркаванне пра іх бяспеку.

«Іх высокі ўзровень віруснай нагрузкі можа паказваць на больш высокую, чым чакалася, заразнасць. Таксама неабходна мець на ўвазе, што бессімптомных пацыентаў рэдка выяўляюць і ізалююць», - папярэдзілі навукоўцы.

Турэцкія экспэрты паказалі, што такая небяспека бессімптомных носьбітаў можа аказацца адным з важных фактараў, якія абцяжарваюць барацьбу з пандэміяй.

Акадэмік Кітайскай акадэміі інжынерных навук, вядучы эпідэміёлаг Кітая Чжун Наньшань пацвярджаў, што хворыя, у якіх COVID-19 працякае без знешніх сімптомаў, застаюцца высоказаразнымі. Ён удакладняў, што бессімптомныя хворыя займаюць 20-40% ад агульнага ліку заражаных каранавірусам.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».