10 траўня 2024, Пятніца, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн правёў першую тэлефонную размову з генеральным сакратаром ААН

1
Байдэн правёў першую тэлефонную размову з генеральным сакратаром ААН
Джо Байдэн

Антонію Гутэрыш і абраны прэзідэнт ЗША вызначылі прыярытэтныя кірункі для супрацоўніцтва.

Генеральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш і абраны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у першай тэлефоннай размове абмеркавалі ўмацаванне супрацоўніцтва паміж Вашынгтонам і сусветнай арганізацыяй.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ААН.

«Генеральны сакратар быў рады пагутарыць з абраным прэзідэнтам Байдэнам, каб асабіста яго павіншаваць. Ён падкрэсліў прынцыпова важную ролю, якую адыгрывае ўмацаванне шчыльнага супрацоўніцтва паміж ЗША і ААН», - адзначаецца ў паведамленні.

У ААН падкрэслілі, што Гутэрыш «чакае магчымасці працаваць разам з абраным прэзідэнтам і ягонай камандай, каб наладзіць партнёрства для развязання многіх важных праблем, з якімі сутыкаецца свет сёння, уключаючы пандэмію каранавіруса, кліматычныя змены, падтрыманне міру і бяспекі, абарона правоў чалавека і задавальненне гуманітарных патрэб».

13 лістапада ў ЗША скончылі падлік галасоў ва ўсіх штатах. Пераможцам прэзідэнцкіх выбараў стаў кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн - ён атрымаў 306 галасоў выбарцаў пры 270 патрэбных. У Дональда Трампа - 232 галасы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках