11 траўня 2024, Субота, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакейныя каманды байкатавалі турнір Лукашэнкі?

34
Хакейныя каманды байкатавалі турнір Лукашэнкі?
Фота: Getty Images

Адмовіліся прыехаць нават расейцы.

Сёння стала вядома, што Лукашэнка скасаваў свой традыцыйны Калядны турнір. Як сцвярджае Telegram-канал «Нік і Майк», прычына зусім не ў эпідэміі COVID-19.

«Скасаваць Калядны турнір праз каранавірус у краіне, дзе ёсць толькі каронапсіхоз – гэта эпік. Паводле звестак Ніка, гісторыя прасцейшая. Проста ніхто не захацеў ехаць, тупа не набралі ўдзельнікаў. Адмовілася нават каманда «ААЭ». Да апошняга толькі Расея разважала, але злілася ў выніку і яна.

Што казаць, тут нават на пакатушкі з абласцямі хакеістаў шукаюць днём з агнём. Італьянскі страйк працуе і тут, а не толькі ў адміністрацыі.

А яны мараць пра сапраўдны ЧС у хакеі. Супакойцеся ўжо, ніхто нікуды ніколі не прыедзе, пакуль Лукашэнка не сыдзе.

Ну, ці хакеістам трэба перастаць падпісваць “ліст у падтрымку катаванняў” і хавацца, як краты ў шахту. То-бок пад лёд. І дапамагчы беларусам наблізіць наступ усеагульнага свята. Тады можна хоць два чэмпіянаты з радасці правесці.

Таму што грошай на хакей не будзе ўсё роўна. Прадпрыемствы хутка не змогуць плаціць заробкі працоўным, а не тое, што ўтрымліваць хакей-футбол» – рэзюмуе Telegram-канал.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках