19 траўня 2024, Нядзеля, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Байдэна думаюць над пакараннем для РФ за яе ролю ў маштабнай кібератацы

7
У Байдэна думаюць над пакараннем для РФ за яе ролю ў маштабнай кібератацы

Гаворка можа ісці як пра новыя фінансавыя санкцыі, так і захады кіберстрымання ў адказ.

Каманда абранага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна будзе разглядаць некалькі варыянтаў пакарання Расеі за яе ролю ў маштабнай кібератацы, ад якой пацярпеў шэраг урадавых установаў ЗША.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на свае крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, піша "Еўрапейская праўда".

Гаворка можа ісці як пра новыя фінансавыя санкцыі, так і захады кіберстрымання.

Паводле словаў суразмоўцы агенцтва, каманда абранага прэзідэнта паспрабуе напрацаваць адказ, які будзе дастаткова моцным, але і не стане падставай для эскалацыі напружання паміж дзвюма ядзернымі дзяржавамі.

Галоўнай мэтай гэтых крокаў будзе стварыць механізм стрымлівання і знізіць верагоднасць будучых спробаў кібершпіянажу.

Суразмоўца агенцтва адзначыў таксама, што больш канкрэтнае абмеркаванне пытання пачнецца толькі пасля інаўгурацыі Джо Байдэна, калі прэзідэнт і каманда будуць мець доступ да ўсёй неабходнай інфармацыі, а таксама будуць ведаць больш пра наступствы кібератакі.

У чацвер у інтэрв'ю тэлеканалу CBS на пытанне пра тое, як ён будзе рэагаваць на кібератаку, за якой верагодна стаяла Расея, Байдэн сказаў, што "вінаватыя будуць змушаныя да адказнасці", паабяцаўшы фінансавыя наступствы для фізічных і юрыдычных асобаў.

Напярэдадні дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа заявіў пра датычнасці Расеі да маштабнай кібератакі на амерыканскія ўстановы і кампаніі, якая доўжылася з вясны 2020 года.

У выніку кібератакі пацярпелі як мінімум некалькі федэральных установаў. 14 снежня Вашынгтон пацвердзіў, што мэтамі сталі амерыканскае міністэрства фінансаў і Нацыянальная ўправа тэлекамунікацыяў і інфармацыі.

Паводле інфармацыі CNN, на гэты момант вядома, што ад нападу пацярпелі таксама Дзярждэп, Дэпартамент унутранай бяспекі, Дэпартаменты пытанняў сельскай гаспадаркі, гандлю, энэргетыкі. Эксперты прадаўжаюць вызначаць, ці змаглі зламыснікі атрымаць доступ да нейкай важнай інфармацыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках